Галасуйма ЗА СВАІХ!

Галасуйма ЗА СВАІХ!

Сёлета сярод прэтэндэнтаў на прэмію імя Святланы Навумавай у намінацыі “Надзея” — палітвязень МФ Уладзь Яроменак, у намінацыі “Аналітыка” — журналіст і эксперт Рыгор Астапеня.  УВАГА: сёння апошні дзень онлайн-галасавання!

Прэмія імя Святланы Навумавай уручаецца з 2012 года ў трох намінацыях: журналістыка (“За грамадзянскую і маральную пазіцыю”), аналітыка (“За глыбіню думкі і навуковую адказнасць”) і палітычная дзейнасць (“Надзея”, уручаецца маладым палітыкам да 35 гадоў). У 2014 годзе была дададзена намінацыя “Сацыяльная інавацыя – задума году”.

Ідэя стварэння прэміі ўзнікла адразу пасля смерці Святланы Андрэеўны. Яна належала адначасова актывістам кампаніі “Гавары праўду”, прадстаўнікам педагагічнай грамадскасці і Парталу грамадскіх аб’яднанняў Беларусі.

Прагаласаваць за маладфронтаўцаў у рэжыме онлайн можна да 28 лютага на сайце прэміі   http://navumava.by/

 

 

Падзяліцца:

Каментары