Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Дэдлайн 15 чэрвеня 2012

Галоўная акадэмічная падзея года:  Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Дэдлайн 15 чэрвеня 2012

Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва).

Плануецца, што ў Кангрэсе прымуць удзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Прадугледжваецца ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій.

 Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на вэб-сайце Кангрэса: www.icbs.lt.

Працоўныя мовы: беларуская, англійская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў).

 Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна:

1) Запоўніць анкету.

2) Запампаваць тэзісы выступу – да 400 слоў на любой працоўнай мове.

3) Пры патрэбе ў кампенсацыі выдаткаў на транспарт і пражыванне – запоўніць адпаведныя формы.

Усе дадатковыя пытанні і інфармацыю дасылайце на адрас: icbs@palityka.org.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 чэрвеня 2012 года.

Паводле adukacyja.info

Падзяліцца:

Каментары