Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя

Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя

12 кастрычніка ў Гародні адбылося паседжанне адміністратыўнай камісіі Ленінскага раёну, якая аштрафавала маладафронтаўцаў Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор на 10 базавых велічынь кожнага, што складае ў эквіваленце па 350 тысяч рублёў.

Нагадаем, што грамадскіх актывістаў затрымалі ўначы 17 верасня, калі яны расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыянты забралі ў Велігор ноўтбук, а ў кватэры Кіркевіча здзейснілі ператрус і забралі сістэмны блок.

Акрамя гэтага, Кіркевіча і Велігор яшчэ чакае судовы разгляд пратаколу, складзенага міліцыянтамі за нібыта яшчэ адно адміністратыўнае правапарушэнне.

Алесь Кіркевіч і Вераніка Велігор

http://spring96.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Раман (Oct 12, 2011:22:02)Адказаць

    лібералізацыя )))

  2. Раман (Oct 12, 2011:22:03)Адказаць

    лібералізацыя )))