Гарадзенскі МФ даслаў звароты Казялкову і Латушку

Гарадзенскі МФ даслаў звароты Казялкову і Латушку

Актывісты Гарадзенскай арганізацыі МФ аб’явілі аб сканчэнні кампаніі «Горадня мае права на помнік Каліноўскаму». Подпісы, сабраныя за ўсталяванне помніка правадыру паўстання, ужо перададзеныя ў дзярж-структуры, а найбольш актыўныя ўдзельнікі ўзнагароджаныя падарункамі.

Па выніках кампаніі, са словаў кіраўніка Гарадзенскага МФ, сабрана тры сотні подпісаў, адасланых зараз у гарвыканкам, а таксама ў Міністэрства культуры:

– Мы не ставілі перад сабой мэты зараз збіраць тысячы подпісаў, 300 — гэта акурат той неабходны мінімум, які мае засведчыць аб прыхільнасці гарадзенцаў да ідэі ўсталявання помніку. Сярод падпісантаў не толькі прадстаўнікі гарадской інтэлігенцыі – А.Краўцэвіч, А.Астроўскі, але напрыклад і Алег Рудакоў – нядаўні госць нашага гораду, старшыня Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага ў Іркуцку.

«Гарадзенская Бібліятэка», якая падтрымала ініцыятыву, узнагародзіла найбольш актыўных удзельнікаў кампаніі кніжкамі па гісторыі горада.

Падзяліцца:

Каментары