Гэць ў Рашку

Гэць ў Рашку

Трэш ў Гароднi! У абласным цэнтры ў казачата прынялі 15 хлопцаў і дзяўчат. Цяпер яны будуць вывучаць казацкую гісторыю і каноны праваслаўя.

Гэта другі набор у казачы ваенна-патрыятычны клуб «Айчына», які пачаў сваю працу ў 2012 годзе на базе гродзенскага ліцэя № 1.

— Касцяк клуба складаюць вучні ліцэя, — распавёў казачы атаман Уладзімір Адамаў. — Далучыцца да яго можа кожны. Асноўныя нашы задачы — гэта ваенна-патрыятычнае выхаванне на аснове казачых традыцый. 

У клубе “казакі” займаюцца рукапашным боем, праходзяць курс коннай выездкі і казачай джыгітоўкi. Нядаўна з’явілася магчымасць здзейсніць скачок з парашутам, піша “Гродзенская праўда”.

Дарэчы, у Гродне некалькі дзясяткаў дарослых “казакоў” аб’ядналіся ў клуб «Нёманскі казакі», які дзейнічае пад флагманам Беларускага саюза афіцэраў.

Адкуль у Гродне ўзяліся казакі, толкам не зразумела. Але я дакладна ведаю, куды iм лепш з”ехаць… Альгерд ведаў што з iмi рабiць)

Падзяліцца:

Каментары