Генпракуратура турбуеца лёсам Дашкевіча?

Генпракуратура турбуеца лёсам Дашкевіча?

Прадстаўнікі  грамадзкага аб’яднаньня “Нельга забыць”, Марына Лобава, матуля палітвязьня-маладафронтаўца Эдуарда Лобава і Севярынец Тацяна, матуля Паўла Севярынца, таксама Тацяна Кім і іншыя неабыякавыя людзі да лёсу Зьміцера Дашкевіча  разам з экс-кандыдатамі Уладзімірам Някляевым і Віталіем Рымашэўскім падалі чарговую заяву ў Генеральную Пракуратуру з патрабаваньнем разабрацца ў сытуацыі, што склалася вакол Дзьмітрыя .

Прадстаўнікі грамадзкасьці  запатрабавалі сустрэчы з кіраўніком  аддзелу  па нагляду за законнасьцю  выкананьня крымінальных пакараньняў Генэральнай пракуратуры РБ Гарошка Ю.І. , каторы  ініцыяваў праверку ўнутры ВК-9  па ранейшых скаргах, і папрасілі яго  цяпер прымусіць Адміністрацыю ВК-9  задаволіць законныя патрабаваньні Дашкевіча  адносна ягонай галадоўкі, каторую ён трымае ўжо 5-тыя суткі.

Гэтаксама былі закранутыя пытаньні бясконцых спагнаньняў  убок Дашкевіча, зьмяшчэньне яго ў ШЫЗА, парушэньні ў абмежаваньні стасункаў з адвакатам,а  менавіта размовы праз шкло і пасродкам тэлефоннага апарату.

На сустрэчы прысутнічала Наста Палажанка, каторая размаўляла са сп.Гарошка і выказала спадзяваньне  і настойліва папрасіла, каб інцыдэнт быў вычэрпаны і Зьміцеру   палепшылі ўмовы ўтрыманьня і аддалі Біблію.  Яны доўга перамаўлялі  адносна сытуацыі ў  ВК-9, адносінаў кіраўніцтва калёніі да Зьміцера, а таксама абмяркоўвалі магчымасьць ягонага пераводу і прыцягненьне да адказнасьці Адміністрацыю ВК-9.

На што было адказана, што праверка адносна сытуацыі ў Дашкевіча адбываецца да цяперашніх пор і дадзеныя пытаньні цяпер на праверцы.

“Хаця, безумоўна, мы спадзяемся, што Зьміцер хутка ўжо будзе дома і больш мы сюды да вас ніколі не прыйдзем.” –  вераць удзельнікі акцыі.

 

Заява была падпісана ўсімі прадстаўнікамі разам з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Уладзімірам Някляевым і Віталіем Рымашэўскім і пададзена ў Генэральную Пракуратуру.

 

Падзяліцца:

Каментары