Малады Фронт гэта
ФОТА
ГАСЬЦЁЎНЯ
АРХІЎ
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

На галоўную
ШТО ЗРАБІЎ МАЛАДЫ ФРОНТ

найбольш значныя факты, посьпехі й дасягненьні

 

   Малады Фронт раскруціў у Беларусі Дзень сьвятога Валянціна. Штогод з 1997-га году 14 лютага ў Менску і найбуйнейшых гарадох Беларусі адбываюцца маладзёвыя вулічныя маніфэстацыі, у якіх удзельнічаюць тысячы маладых людзей, – пад лёзунгамі "Беларусь у Эўропу!", "Мы любiм Эўропу!", "Любові! Свабоды! Пераменаў!","Люблю Беларусь!". У 2000г. моладзь сьвяткавала ў 12 гарадох, у 2001-м – у 32-х, у 2002-м – у 44-х! Каб перакрыць маладафронтаўскія акцыі, улады ладзяць альтэрнатыўныя канцэрты й шоў, у выніку 14 лютага толькі набірае папулярнасьці.

   Малады Фронт арганізаваў свае Алімпіяды: у 1998 г – нацыянальную, штогод – рэгіянальныя, гарадзенскія.  Спартовыя конкурсы сумяшчаюцца з агітаціяй і акцыямі, пераможцы атрымліваюць мэдалі.  У праграме гульняў праваабарончыя прабегі, палітычныя спаборніцтвы, конкурсы прыгажосьці, кампутаровыя гульні і г. д.

   З 1997 г. Малады Фронт разгарнуў пастаянную кампанію "Горад наш!"  (90% беларускай моладзі і 70 % насельніцтва жывуць у гарадох).  У знакавыя даты й напярэдадні важных падзеяў маладафронтаўцы масава уздымаюць па-над дахамі бел-чырвона-белыя нацыянальныя сьцягі па усёй Беларусі.  Акцыі "Горад наш!", падчас якіх было вывешана больш за 1200 сьцягоў, праходзілі ў 75 гарадох Беларусі.

   Малады Фронт, пачынаючы з 1996 г.– увесьчасны ўдзельнік і арганізатар масавых вулічных дэманстрацыяў: Дня Волі 25 сакавіка, антыімперскіх акцыяў 2  красавіка, Чарнобыльскага Шляху 26 красавіка, Дня Незалежнасьці  27 ліпеня, Дня Беларускай Вайсковай Славы 8 верасьня, Дзядоў 2 лістапада.  Традыцыю вулічных акцыяў на 26 кастрычніка (Дзень Памяці Падпольшчыкаў) і ў навагоднюю ноч распачаў менавіта Малады Фронт.

   У 2000 г., падчас фальшывых выбараў у кішэнны "парлямант", Малады Фронт правеў кампанію "Вырабы"- высьмейваньне выбарчага фарсу па-лукашэнкаўску.

   Напрыканцы 2000 г.  Малады Фронт аб'яднаў 8 самых вядомых маладзевых палітычных дэмакратычных  арганізацыяў у кааліцыю "Пераменаў", якая выступіла адзіным фронтам на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года.

   Падчас кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Малады Фронт стаў рашаючай сілай у мабілізацыйнай кампаніі "Выбірай!", якая вывела на ўчасткі для галасаваньня 82 % беларускай, моладзі (да гэтага ў выбарах удзельнічала ад 12 да 40% моладзі). Больш 1-го мільёна маладых беларусаў прагаласавалі супраць рэжыму.

   Малады Фронт у перадвыбарчай прэзідэнскай кампаніі 2001г. выступіў арганізатарам Кангрэсу Беларускай Моладзі (БМА), у якім узяла ўдзел больш за 520 дэлегатаў з усяе Беларусі, і ініцыяваў падпісаньне адмысловага Пагадненьня паміж адзіным кандыдатам ад апазіцыі і моладзьдзю. Падчас выбарчай гонкі 2001 г. Малады Фронт правеў звыш 1100 акцыяў больш чым у 120 гарадох і мястэчках Беларусі.

   Малады Фронт ажыцьцяўляе ініцыятыву "Маладое Адраджэньне", у рамках якой у беларускіх школах і ВНУ за 1997-2002 было праведзена 530 "Шоў Беларушчыны", віктарынаў на тэму гісторыі, культуры, палітыкі і духовасьці, а таксама арганізавана 5 выпускаў трохмесяцовых лідэрскіх Курсаў Ды-джэяў Адраджэньня.

● Малады Фронт заснаваў цэнтар  беларускага шоў-бізнэсу "Беларуская Музычная Альтэрнатыва", які правеў каля 90 канцэртаў, раскруціў больш за 20 беларускамоўных гуртоў, арганізаваў кампаніі "Вольныя Танцы" і "Слухай Сваё", папулярныя перадачы ў эфіры тэлевізіі й FM-станцыяў, міжнародныя музычныя праекты ў Польшчы ды Расеі, фэсты і прэзэнтацыі лепшых беларускіх гуртоў. БМА сеньня – гэта найбуйнейшы недзяржаўны музычны праект у Беларусі.

   Малады Фронт запачаткаваў "Беларускі Відэаклюб", які дублюе сусьветныя відэахіты,-- "Адважнае сэрца", "Матрыца", "Пэрл-Харбар", "Глядыятар", "Пан Тадэвуш", "Ісус" – па-беларуску.

   Малады Фронт – арганізатар "Асацыяцыі Маладых Прадпрымальнікаў", што выдавала ў 1998-1999гг. 10-тысячным накладам газэту "Кірмаш" для беларускіх бізнэсоўцаў, а ў 2001 г. правяла агітацыйную кампанію на буйнейшых кірмашах краіны.

  На рахунку Маладога Фронту – найбольш эфэктыўнае студэнцкае самакіраваньне ў Беларусі: 800 студэнтаў Беларускай Акадэміі Мастацтваў у Менску

   У 2000 г. Малады Фронт прыняў Праграму "Малады Фронт Пераменаў" – разгорнуты маніфэст новага пакаленьня Беларусі са стратэгіяй духовага адраджэньня й поўнамаштабовых рэформаў на 14-ці старонках.

   Малады Фронт стварыў "Хрысьціянскую Ініцыятыву" (ХІТ) -- сумоўе сьвятароў і вернікаў усіх хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі.  У 1999-2001 гг. ХIТ правяла 12 маладзёвых канфэрэнцыяў на хрысьціянскія тэмы.  Малады Фронт наладзіў моцныя сувязі з каталіцкімі, праваслаўнымі й пратэстанцкімі суполкамі па ўсёй краіне.

   Увесну 2002 г. Малады Фронт правеў нацыянальную кампанію "Беларусь у Эўропу!".  За 3 месяцы эўрапейскія акцыі адбыліся ў рэкорднай колькасьці гарадоў і мястэчак - 114-ці.  Пасьля гэтага ў 2002-2003 гг. практычна ўсе апазіцыйныя партыі узяліся рабіць уласныя эўрапейскія кампаніі.

   24 верасьня 2002 г. менавіта Малады Фронт распачаў беспрэцэдэнтную варту ў Курапатах, пратэстуючы супраць разбурэньня нацыянальнага нэкропалю пры будаўніцтве Менскай кальцавой дорогі.  Больш за 120 актывістаў Маладога Фронту сталі асноваю 8 месяцовай бесперапыннай "Абароны Курапатаў", якая аб’яднала дэмакратычнае грамадзтва й завершылася перамогай моладзі.

   Паводле  апытаньня, праведзенага ўлетку 2002 г. элітным беларускім штотыднёвікам  "Наша Ніва", Малады Фронт увайшоў ў пяцёрку найбольш уплывовых палітычных сілаў Беларусі – разам з Адміністрацыяй прэзідэнта, парлямантам і дзьвюма найбуйнейшымі апазіцыйнымі партыямі. Дзейнасьць Маладога Фронту ацанілі як вельмі эфэктыўную і дзяржаўныя, і недзяржаўныя экспэрты.

   Як сьведчаць дасьледваньні вядучага нацыянальнага незалежнага сацыялагічнага Інстытута НИСЭПИ, Малады Фронт займае трэцяе месца сярод усіх беларускіх арганізацыяў паводле цікаўнасьці насельніцтва да іх праграмных дакумантаў, і зьяўляецца галоўным супернікам 100-тысячнага пралукашэнкаўскага саюзу моладзі – БРСМ.

   Паводле дадзеных Інстытута Гэлапа за кастрычнік 2002 г., рэйтынг Маладога Фронту сярод усяго насельніцтва Беларусі складаў 6,3%, а сярод моладзі 18-30 гадоў – 14% - пры тым, што ўсе палітычныя партыі маюць ад 0,5% да 5% папулярнасьці, а "каэфіцыент страху" ў грамадзтве вельмі высокі.

  Падчас мясцовых выбараў 2003 года два маладафронтаўцы пераадолелі сіта фальсыфікацыяў і сталі дэпутатамі мясцовых Саветаў. Першы зь іх – 20-гадовы Алесь Зарэмбюк, г.Масты – атрымаў ¾ галасоў выбаршчыкаў ужо ў першым туры, другі – 29-гадовы Сяргей Антусевіч, лідэр Свабодага Прафсаюзу ААТ “Азот”   - стаў дэпутатам Гарадзенскага гарадзкога Савету пасьля 2-га туру.

   Малады Фронт, як лідэр беларускай моладзі, прыняў на сябе галоўны ўдар рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі.  З 1996 г. больш 2500 маладафронтаўцаў прайшлі праз затрыманьні, арышты, зьбіцьцё, палітычныя крымінальныя справы й турмы. 1,5 гады за кратамі правёў Аляксей Шыдлоўскі, 3,5 гады турмы ўмоўна, пасьля паўгода зьняволеньня, прысудзілі Вадзіму Кабанчуку, 1 год хіміі атрымаў журналіст-маладафронтавец Павал Мажэйка, дзясяткі разоў затрымліваліся кіраўнікі Маладога Фронту – Яўген Скочка, які атрымаў год турмы умоўна, й Зьміцер Касьпяровіч. Больш за 40 затрыманьняў, 165 сутак арышту і 3,5 тыс. USD штрафу мае за плячыма старшыня Маладога Фронту Павал Севярынец.

   Больш за 50 маладафронтаўцаў за час змаганьня страцілі вучобу й працу, 42 сябры Маладога Фронту атрымалі палітычны прытулак на  Захадзе. Сярод іх -- дыплямат Ян Чурыловіч, журналістка Натальля Маковік, палітычны  экспэрт Аліна Бельская. 20 студзеня 2002 г. бясьследна зьнік заснавальнік Маладога Фронту Віцебска, адзін з найбольш уплывовых рэгіянальных лідэраў Беларусі, 23-гадовы Юрась Корбан.

   Кніга пра пакаленьне беларускай моладзі 1970-85 гг. нараджэньня, напісаная ў 2002 г. старшынём Маладога Фронту Паўлам Севярынцам, так і называецца – "Пакаленьне Маладога Фронту".  Усё пра Малады Фронт і яго равесьнікаў чытайце на сайце www.mfront.net .