Гомельскіх актывістаў затрымалі падчас акцыі супраць алкагалізму

Гомельскіх актывістаў затрымалі падчас акцыі супраць алкагалізму

Грамадскія актывісты гомельшчыны былі затрыманыя 23 лютага падчас анці алкагольнай кампаніі.

Актывісты са студзеня праводзяць такія акцыі. Мерапрыемства праходзіла ў цэнтры гораду каля ўваходу ва ўнівермаг Гомель актывісты раздавалі мінакам улёткі з тэкстам “Хопіць піць. Час сям’ю карміць і краіну бараніць”. Праз некалькі хвілін да актывістаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці не назваўшы імёнаў. Каля стаянкі супрацоўнікі прапановалі сесці ў машыну, пры чым машына не была службовая. У вынніку чаго грамадскі актывітвіст Кастусь Жукоўскі патэлефанаваў у 102. Потым актывістаў завялі ў пастарунак.

– Калі нас прывялі ў пастарунак я патрабаваў кнігу скаргаў. У кнізе я напісаў што хачу ведаць прозвішчы супрацоўнікаў таму, што я планую давесці інфармацыю да іх суседзей і родных чым насамрэч яны займаюцца падчас працы. А так сама тое, на якой падставе нас затрымалі – распавядае Кастусь Жукоўскі

– Я лічу, што сённяшнее затрыманне нашых сяброў актывістаў яскрава адлюстроўвае палітыку ўлады да барацьбы з алкагалізмам. Улада не зацікаўленая ў тым, каб нацыя была здаровай і разумнай, – кажа маладафрантовец Андрусь Цянюта

Падзяліцца:

Каментары