Гомельскія актывісты павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі

Гомельскія актывісты павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі

Сябры кааліцыі “Наша альтэрнатыва”, у склад якой уваходзіць Малады Фронт, разам з сябрамі кампаніі “Гавары праўду” ды інш. 22 снежня правялі дабрачынны ранічнік у сацыяльна-педагагічным цэнтры у вёсцы Бярозкі гомельскага раёну. Падчас мерапрыемства грамадскія актывісты паказалі дзецям невялічкую сцэнку, у вінніку якой дзеці мусілі сваім дабром зняць злыя чары са злодзея Чарнілы. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, столькі падтрымкі небыло ніколі. Апроч грамадскіх арганізацый мерапрыемства падтрымалі гомельскія прадпрымальнікі.

Я лічу, што дзецям-сіротам вельмі неабходна падтрымка, увага і забота. Такія дзеці заўсёды мусяць адчуваць што людзі не ставяцца да іх абыякава. Што тычыцца сюжэту ранічніку, то ў ім, мы хацелі навучыць дзяцей таму, што ўсё ў жыцці трэба рабіць з дабром і верай. Бо хутка навагоднія святы і ў кожнага з дзяцей мусіць быць святочны настрой і адчуванне заботы.

“Так сама я хачу падзякаваць усім арганізацыям і прадпрымальнікам, якія нас падтрымалі. Дзякуючы ім удзяцей быў добры ранічнік і выдатныя падарункі,” — распавядае маладафронтавец Андрусь Цянюта.


Падзяліцца:

Каментары