Горадзенскі МФ: ноч у пастарунку, кампутары у КДБ

Горадзенскі МФ: ноч у пастарунку, кампутары у КДБ

Ноч з 16 на 17-га верасня горадзенскія маладафронтаўцы Алесь Кіркевіч і Вераніка Велігор правялі у пастарунку. Кампутары актывістаў былі канфіскаваныя пасля рэйду на кватэру.

Актывісты МФ былі затрыманыя нарадам спецназу падчас распаўсюду папяровай агітацыі на вуліцах Горадні. Пасля гэтага маладафронтаўцы былі дастаўлены ў апорны пункт, дзе міліцыянты склалі рапарты і пратаколы вобшуку. У Веранікі Велігор (на фота) быў канфіскаваны ноўтбук.

Гэтай жа ноччу міліцыя завітала з аглядам на кватэру Алеся Кіркевіча, дзе быў канфіскаваны сістэмны блок кампутара актывіста.

Згодна меркаванню міліцыянтаў, сваімі дзеяннямі маладафронтаўцы парушылі  ч. 2 арт.21.14 КоАП РБ.

На думку Алеся Кіркевіча, суду можа і не быць, справу разгледзіць аддзел адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні ды выпіша маладафронтаўцам штраф.

Падзяліцца:

Каментары