Горкае бяздзеянне

Горкае бяздзеянне

Віктару Івашкевічу прысвячаецца

Першы дождж. Я не іду на акцыю.

Подых восені і поўня панад горадам…

Першы раз я не іду на акцыю —

Не стучыць мне сэрца цяжкім молатам.

 

Хай не трошчацца менты, адпачываюць хай,

Бо зальюць дажджы сумленне людскае

І патонуць сотні воўчых зграй:

Той, каго цкуюць і хто цкуе.

 

 

Першы раз я не іду на акцыю…

Хай ляжыць на нарах нехта покатам…

Перамогу злую ў лясах кую –

Брытвай па вачах, луной над горадам.

Алесь Кіркевіч

Падзяліцца:

Каментары

  1. Маладафронтавец (Oct 09, 2011:20:01)Адказаць

    Ну і дурак!!!

  2. Frontavec (Oct 09, 2011:21:32)Адказаць

    Малайчына. Нармальным людзям няма чаго рабіць на ганебных кіўбасных бунтах Віці Бангалора

  3. daroha (Oct 10, 2011:01:26)Адказаць

    не сумуй, сябра

  4. Аўтаз (Oct 10, 2011:22:50)Адказаць

    Кіркевіч, ты куку па-мойму.