Графіці на асфальце ў Менску (фота)

Графіці на асфальце ў Менску (фота)

У ноч на 23 лістапада на асфальце ў парку Дружбы Народаў, што месьціцца ля плошчы Бангалор, і ў Кіеўскім скверы непадалёк ад кінатэатру “Кіеў” зьявіліся надпісы з парабаваньнем свабоды для лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча й актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава.

Такім чынам маладафронтаўцы выказалі сваю падрымку зьняволеным паплечнікам, і патрабаваньне да ўладаў вызваліць палітвязьняў.

Нагадаем, Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў знаходзяцца пад арыштам ужо больш за 11 месяцаў па сфабрыкаваным абвінавачваньні ў хуліганстве.

Падзяліцца:

Каментары