Графіці ў Менску

Графіці ў Менску

Маладафронтаўцы працягваюць інфармацыйную кампанію за вызваленьне палітвязняў. Сёньня ўначы ў цэнтры Менску (вул. Сурганава, раён універсама “Рыга”, Акадэміі Навук) ізноў зьявіліся графіці з патрабаваньнямі вызваліць лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча й актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава, якія на дадзены момант адбываюць пакараньне па сфабрыкаваных абвінавачваньнях у нібыта хуліганстве.

Надпісамі “Радзіма? Свабода?”, “Свабоду Дашкевічу!”, “Свабоду Лобаву!”, “Дашкевіч, Лобаў – чакаем на свабодзе”, “Свабоду маладафронтаўцам” актывісты “Маладога Фронту” чарговы раз выказалі свій пратэст супраць існаваньня ў Беларусі палітвязьняў і патрабаваньне іх неадкладнага вызываленьня.

Падзяліцца:

Каментары