МФ падтрымаў Брусэльскую дэкларацыю (дадаўся фотарэпартаж)

МФ падтрымаў Брусэльскую дэкларацыю (дадаўся фотарэпартаж)

12 прадстаўнікоў беларускай апазіцыі прынялі зварот да кіраўніцтва ЕС

Сумесная заява падпісана ў Брусэлі прадстаўнікамі «Еўрапейскай Беларусі», партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Маладога фронту, кампаніі «Гавары праўду!», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі «Справядлівы свет», Саюза «За

мадэрнізацыю», Беларускай партыі «Зялёныя», Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, КХП-БНФ, руху «За свабоду!», партыі Свабоды і прагрэсу.

 

«Мы, ніжэйпадпісаныя, сабраўшыся ў Брусэлі 17 кастрычніка 2012 г., заклікаем інстытуты Еўрапейскага Саюза прыкласці максімум намаганняў для дэмакратызацыі Беларусі.

Ацэньваючы працу, якую правялі пэўныя ўстановы і прыватныя асобы ЕС, мы лічым, што неабходна актывізаваць дзейнасць у гэтым кірунку.

Змагацца за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне было б нашмат складаней без падтрымкі і салідарнасці еўрапейскіх інстытутаў. Мы разумеем, што толькі беларускі народ можа вызначыць дэмакратычную будучыню краіны, але для таго, каб гэта адбылося ў бліжэйшы час, нам неабходная ўсебаковая падтрымка з боку краін ЕС і самога Еўрапейскага Саюза.

 

 

Еўрапейскі Саюз павінен заклікаць да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зняволеных і іх рэабілітацыі, а таксама — да спынення палітычных рэпрэсій.

 

Беларускі народ заслугоўвае жыцця ў тых жа эканамічных і палітычных умовах, у якіх жывуць краіны ЕС цяпер. Мы перакананыя, што ў будучыні наша краіна стане чальцом гэтай супольнасці», — гаворыцца ў звароце.

Аляксандр Атрошчанкаў (па даручэнні Станіслава Шушкевіча), Зміцер Бандарэнка, Юрась Губарэвіч, Сяргей Каваленка, Алесь Кіркевіч, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Навасяд, Алег Новікаў, Васіль Палякоў, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Сякерка, Сяргей Вазняк.

Наша Ніва

 

Фота — migalski.eu

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вадзім (Oct 19, 2012:15:33)Адказаць

    Цалкам падтрымліваю гэтую дэклярацыю. Трэба як мага мацьней націснуць на гэтую апантаную сваёй уладай вярхушку на чале з АГЛ. Таксама трэба патрабаваць правядзеньне паўнавартаснага расьледваньня ўсіх злачынстваў улады праз Гаагскі суд. Ніякага памілаваньня ня можа быць таму, у каго рукі ў крыві ад згубленных жыцьцяў тых людзей, якія здолелі супрацьставіць сябэ гэтаму дыктатарскаму рэжыму. Замест усіх пакутуючых у турмах зьняволеных па палітычным матывам людей у турму трэба садзіць сёньняшняга “недзейснага” прэзыдэнта РБ і яго “памочнікаў” у гэнацыдзе ўласнага народа!