Грамадзкая рэкляма ад Рыгора Астапені

Грамадзкая рэкляма ад Рыгора Астапені
У Варшаве 12-17 лістапада праходзіў ІІ міжнародны кінафэстываль HumanDoc. У часе яго меў магчымасьць наведаць паказ грамадзкіх рэклямаў, а зараз даю такую магчымасьць Вам 🙂. Ніжэй прадстаўляю найбольш цікавыя ролікі. Усё відэа прадстаўленая на ангельскай мове, таму перад кожным ролікам чытайце мае невялічкія камэнтары. Хоць яны і не заўсёды патрэбныя.

Іран: нацыя блогераў.

Відавочна, што інтэрнэт сёньня ў аўтарытарных краінаў  з’яўляецца месцам кшталтаваньня палітычных поглядаў, каторыя не адпавядаюць афіцыйнай ідэалогіі.. Суполкі “Рэвалюцыя Праз Сацыяльную Сетку” у Іране няма, але ёсьць свае блогі. Вось пра іх наступны выдатны ролік.

Хэнк, сьпяваючая бутэлька

Гэты ролік найбольш спадабаўся маёй дзяўчыне. Сьветла і аптымістычна. Шкло павінна перараблівацца 🙂
Сеціва Сусьветнага Фонду Дзікай Прыроды

Відэа вядомай экалагічнай арганізацыі. Тут інгліш не спатрэбіцца – проста глядзіце. Калі зацікавіцеся экалягічнай рэклямай, то адшукайце на youtube канал Greenpeace. Там людзі таксама файна робяць 🙂
Падыміся вышэй плястыку

Раней ня ведаў, што плястык забівае такую колькасьць марскіх жывёлаў.
Вольны ад канфліктаў.

За кошт продажы дыяментаў у Афрыцы ўвесь час цягнуцца жахлівыя войны.  І менавіта дзеці з’яўляюцца іх галоўнымі ахвярамі. Частку зь іх прымусова забіраюць у войска, некаторыя самі ідуць ваяваць, бо толькі там іх забяспечваюць прынамсі ежай.
Вада зьмяняе ўсё.

Чалавеку, які жыве ў Эўропе цяжка ўсьвядоміць, што вялікая колькасьць людзей у сьвеце ня мае доступу да вады. І якія наступствы гэта нясе да ўсяго жыцьця.
Рынак пакаёвых дывідэндаў
Вырашэньне шмат якіх праблемаў разьвіваючыхся краінаў.

Каму якое відэа найбольш спадабалася?

Падзяліцца:

Каментары