Гульнi з дыктатарамi

Гульнi з дыктатарамi

Мне падаецца што ў сучаснай Беларусi шмат агульнага з перадваеннай фашысцкай Германiяй? Нават калi не прыгадваць “лукашыскiя” дэферамбы Гiтлеру, знойдзецца шмат падабенств. Канешне нельга параўноўваць маштабы злачынстваў нямецкага дыктатара i беларускага “апярэтачнага злодзея”, але дзейнiчаюць аднолькавымi сродкамi. Я патлумачу на прыкладзе знешняй i ўнутранай палiтыкi.

Тактыка гітлераўцаў у галіне знешняй палітыкі складалася ў тым, каб не дапусціць стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі народаў (захад-усход), якую  падтрымлiваў шэраг дзяржаўных дзеячаў капіталістычных краін. Такая тактыка сустрэла разуменне і падтрымку ў кіруючых колах ЗША і Англіі, уплывовымі былі яе прыхільнікі і ў Францыі. Гэтая эгаiстычная палiтыка прывяла да таго, што замест таго каб аб”яднацца дзеля агульнай мэты — ўсе гiнулi ў адзiноце, з надзеяй гэтай ахвярай задобрыць ненасытнага драпежнiка.

Так ваюе i Лука — ён грае на працiлегласцях памiж краiнамi (захад-усход). Як i яго кумiр Адольф сiгае ад адных да другiх. Самае цiкавае што ўсе ведаюць гэтую яго палiтыку, але пакуль iснуе працiстаенне памiж Расеяй i цывылiзаваным светам: дыктатараў i вар”ятаў будуць падтрымлiваць. Чаму не падтрымаць “амаль легетымнага” еўрапескага лiдара, калi дзеля сваёй выгоды ў розныя часы падтрымлiвалi нават афрыканскiх канiбалаў i ўсходнiх маньякаў? Гэта дае апанентам выгоду да таго моманту пакуль працiлеглая старана не дасьць больш.

На жаль не ў трыцатыя гады, не цяпер не жадаюць разумець што дурня не супакоiш. Гiтлеру гэта дало магчымасць знiчтажаць габрэяў, захоплiваць незалежныя краiны. Нашаму дурню гэта не патрэбна — яму абы ўтрымаць уладу. Ён не знiшчае народы, не захоплiвае краiны — ён знiшчае свой народ. Зруйнавана мова, культура. Мы атрымалi пакаленне якое не ведае свабоды i баiцца выказаць свае думкi. Мы пабудавалi iдэяльнае халуйскае грамадства, дзе амаль кожны прадае сумленне i адвагу за “чарку i шкварку”.

 

27 лютага ў 22 гадзіны берлінскія пажарныя атрымалі паведамленне , што будынак Рэйхстага гарыць . Нягледзячы на ўсе намаганні пажарных , будынак быў ахоплены агнём . Толькі ў 23:30 пажар быў патушаны , а ў палаючым будынку быў затрыманы галандзец Марынус ван дэр Люббе , былы незалежны камуніст . На месца прыбылі Гітлер, Гебельс.  Там іх сустрэў Герман Герынг , які ўзначальваў паліцыю Прусіі і адначасова быў старшынёй рэйхстага  . Гітлер заявіў , што падпал рэйхстага здзейснілі палiтычныя апаненты, і гэта быў сігнал для пачатку дзяржаўнага перавароту.

19 снежня 2010 года Лукашэнка спачатку арганiзаваў правакацыi, а потым “жэстачайшы” разгон мiрнай дэманстрацыi. Былi збiты тысячы людзей, пасаджаны сотнi… На месцы падзей КДБэшнiкаў i мiлiцыянтаў сустрэла Лiдзiя Ярмошына , якая ўзначальвала цэнтрвыбаркам і адначасова былы  чальцом рэйхстага парламента.  Лукашэнка заявіў , што захоп Дома Ураду здзейснілі палiтычныя апаненты, і гэта быў сігнал для пачатку  перавароту.

Вам яшчэ прыклады прыводзiць? Зразумела — Саша дзейнiчае як яго кумiр, “якi пуцём крэпкай прэзiдзенскай власцi смог аб”едзiнiць вакруг себя Германiю”

На жаль гэта не разумеюць замежныя кiраўнiкi якiя падтрымлiваюць Лукашэнка, тым самым падтрымлiвая дыктатуру i рэпрэсii ў адносiне свайго народа. Беларускi народ гiне, мы гiнем амаль дваццаць год — але гiнем не ў печах канцлагёроў. Мы гiнем марудна — свабода, гiсторыя, мова, сцяг… У Беларусаў забралi амаль ўсё,  не дайце плясаць на на нашай труне. Чэмпiят свету па хакею, як i Берлiнская алiмпiяда будзе гэтай пляскай на труне свабоднага грамадства. Не гуляйце з дыктатарамi — бо гэтым вы дапамагаеце забiваць, саджаць ў турмы i трымаць ўладу i становiцеся саўдзельнiкамi.

Зьмiцер Юшкевiч

Падзяліцца:

Каментары