“І ўсё, што ні папросіце ў малітве з вераю, атрымаеце”

“І ўсё, што ні папросіце ў малітве з вераю, атрымаеце”

Запрашаем Вас у гэтую нядзелю, 19 лютага, на малітву і служэнне прысвечанае палітвязням. Запрашаем прыйсці і ўзнесці свае малітвы за тых, каго Вы ведаеце, каму Вы пішаце ці пра каго проста чулі.

Мы перакананы, што гэта адзін з самых дзейсных сродкаў — дапамагчы ім. Малітва адбудзецца ў адной з пратэстанцкіх цэркваў, імя каторай “Ян Прадвеснік” . Пакуль што гэта адзіная царква, што асмелілася на падобнае. Царква, каторая сама церпіць пераслед, але не спыняецца заступацца за беларускіх патрыётаў. Не так даўно ўсе мы чыталі пра разгон “Ліцьвінскага клубу” і выбітыя вокны ў доме пастара. Але негледзячы на ўсё гэта, маліва за палітвязняў зноў працягваецца.

Малітва адбываецца ў другі раз. Нагадваем, што пасля апошняй малітвы літаральна праздні  2 былі вызвалены палітзняволеныя без тлумачэння прычынаў. Супадзенне? Выпадковасць? Ці Божая Ласка?

Прыходзь на малітву!

Месца сустрэчы: а 16:00, вул. Гурскага 48 ля царквы “Божая Ласка”(Благодать).

Мы запрашаем кожнага з Вас!

“Бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх” (Мацьфея 18:20)

Падзяліцца:

Каментары

  1. Svaboda1994 (Feb 19, 2012:10:07)Адказаць

    Сення, на жаль, не атрымаецца. А так вельмі жадаў прыйсці.

  2. КДБіст : ) (Feb 19, 2012:21:36)Адказаць

    А ў Гародні што небуць будзе адбывацца ???