«І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі!»

«І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі!»

У літаратуры Ніл Гілевіч 65 гадоў — першыя яго вершы з’явіліся ў друку ў1946-м.

Многія моманты біяграфіі аўтара першага беларускага рамана ў вершах самі сабой вартыя рамана — ад змены «савецкага» імя Нінел («Ленін» наадварот) на гучнае і кароткае Ніл да складання культавага «Сказа пра Лысую гару» і дваццацігадовага маўчання пра яго. Ад аўтарства хіта «Вы шуміце, бярозы» да сённяшніх смелых публіцыстычных вершаў.

Ад дзяржаўных узнагародаў да негалоснай забароны…

Сімвалічна, што юбілей Гілевіча супаў з юбілеем Незалежнасці, да ўсталявання якой і ён прыклаўся. «У Вярхоўным Савеце Ніл Сымонавіч узначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, — узгадвае Лявон Баршчэўскі, сябра Апазіцыі БНФ у ВС XII склікання. —

Яго паважала партыйная наменклатура, і гэта давала магчымасць рухаць беларусізацыю.

Гэта яго заслуга ў тым, што ўдалося ў пачатку90-ххутка перавесці першыя класы на беларускую мову».

Любоў да роднага краю -вызначальная характарыстыка паэзіі Гілевіча — ці лірыка гэта, ці публіцыстыка.

«Гэта простая, спеўная паэзія, агульназразумелая, якую не трэба расшыфроўваць, — кажа Вераніка Кушнярэвіч, загадчыца кафедрай беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ. — Ключавыя радкі Гілевіча — хрэстаматыйныя:

Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы — дзеці роднае сям ‘і,
I- дзеці Маці-Беларусі,
I — дзеціМатухны-Зямлі.

І ўжо народныя:

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

«Да Ніла Гілевіча ніхто не звяртаўся да рамана ў вершах, — кажа паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль. — У1940-я быў раман Змітрака Астапенкі, аднак гэта, хутчэй, паэма. «Родныя дзеці» -унікальны раман для беларускай літаратуры, не ведаю, ці будуцькалі-небудзьяшчэ падобныя творы».

Унікальнае валоданне словам, эрудыцыя, тонкае адчуванне стылю дазваляе Гілевічу ствараць такія разнапланавыя рэчы: ад вершаванага рамана да народных песняў і магутнай, знішчальнай публіцыстыкі. Як не згадаць класічнае:

Быў час, быў век, была эпоха,
Калі, наеўшыся ў адвал,
Сёйтой прыкінуў, што «панчоха» —
Зусім не кепскі ідэал.

…Калі ў кампаніі парою
Не зразумець было, хоць плач —
Хто лезе чокацца з табою:
Ці лепшы сябар, ці стукач.

«Галоўная заслуга Гілевіча ў тым, што ён ёсць, ён піша, і мы можам спяваць ягоныя песні, — кажа саліст «Сяброў» Анатоль Ярмоленка, выканаўца суперхіта1980-х«Вы шуміце, бярозы» на словы Ніла Сымонавіча. — Я зычу спадару Гілевічу здароўя, каб у яго атрымалася шмат новых твораў, якія ў нас будуць вывучаць, а мы з задавальненнем будзем спяваць песні на яго вершы».

Галоўнымі радкамі Гілевіча Анатоль Ярмоленка лічыць «І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі»:

… Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..

Шлях да Беларусі, пабачаны паэтам у1992-м, нібы ілюструе дзень сённяшні. Пераадоленне сумневаў, пераадоленне страху -лейтматыў яго паэзіі сёння. Сучасныя вершы —гаркава-іранічныя. Але і лекі бываюць горкімі.

Так, адгукнуўся патрыярх беларускай паэзіі і на маўклівыя акцыі пратэсту, дакладна схапіўшы іх настрой:

I.
Во хітруга!
Не б’е ў барабан.
Не пяе,
Не крычыць.
А стаіць і маўчыць. Як нямы!
Вось у нас і напруга.
Каб ён проста маўчаў —
Дык жа не!
Ён пра нешта маўчыць!
А пра што?
А пра што ён маўчыць?
Прызнавайся, хітруга!

II.
О народ беларускі!
Ты так красамоўна маўчыш,
Што маўчанне тваё
Ім страшней
За бунтоўныя крыкі.
Не, не доўга ўжо несці табе
Свой пакутніцкі крыж.
Ты — не раб.
Ты — вялікі.
Ва ўсім.
І ў маўчанні вялікі.

Сябры / словы Ніла Гілевіча / музыка Мікалая Сацуры. Шлях да Беларусі:

Выступ Ніла Гілевіча на святкаванні75-годдзяБеларускай Народнай Рэспублікі:

Першы, савецкі кліп на песню «Вы шуміце, бярозы»:

http://nn.by/

Падзяліцца:

Каментары