ІХ Зьезд Маладога Фронту абраў Сойм арганізацыі

ІХ Зьезд Маладога Фронту абраў Сойм арганізацыі

Для працы ў ІХ Зьездзе Маладога Фронту было зарэгістравана 34 дэлегаты з 13 гарадоў Беларусі.

Першая сэсія ІХ Зьезд МФ, якая праходзіла 12 верасьня на сядзібе партыі БНФ, прыняла рашэньне па ігноры выбараў і перафарматавала кіраўніцтва арганізацыі.

Дэлегатамі Зьезду была прынята стратэгія: “Выбарам” – ігнор!”, за якую прагаласавала 16 дэлегатаў пры 2 супраць і 3 устрымаўшыхся.

Таксама маладафронтаўцы прынялі стратэгічны дакумант пад назваю “Галоўны Фронт барацьбы – супраць імпэрыі”, які вызначае прыярытэты ў дзейнасьці МФ, паводле якіх імпэрская Расея – гэта галоўны вораг, на якім цяпер мусіць сканцэнтравацца асноўная дзейнасьць руху. За гэтую рэзалюцыю прагаласавала 23 дэлегаты пры 3 супраць.

З 21 прапановы ў Сойм Маладога Фронту 33 дэлегатамі было абрана 19 чальцоў Сойму.

Падзяліцца:

Каментары