Імёны затрыманых маладафронтаўцаў

Імёны затрыманых маладафронтаўцаў

Актывісты атрымалі суткавыя арышты за малітву.

У гадавіну Плошчы 19 сьнежня падчас разгону малітвы каля Чырвонага касьцелу былі затрыманыя маладафронтаўцы:

Уладзь Яроменак (асуджаны да 15 сутак арышту),
Раман Васільеў (15 сутак),
Ігар Кішко (15 сутак),
Зміцер Крэменецкі (14 сутак),
Міхась Мусскі (10 сутак),
Павал Сяргей (12 сутак).

Падчас затрыманьняў і разгону людзі ў штацкам моцна зьбівалі хлопцаў. Малітва за Беларусь ды палітвязняў была расцэнена як правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства. Маліцца ў Беларусі, такім чынам, на сеньняшні дзень дэ-факта забаронена — як вядома, д’ябал і яго халуі, нават самыя вусатыя, баяцца Слова Божага.

Пра гэты разгон 19 сьнежня на нашым сайце ад Ініцыятывы “Нельга забыць” пакінуты камэнтар, каторы адлюстроўвае падзеі таго вечару:

І за што хлопцаў забралі? За малітву! Тры разы лез гэты Грышчанка да Ўладзя Яроменкі і ўсе ж такі схапілі.Макаева выхапілі, калі той спяваў «Божа, я малюся за Беларусь». Нелюдзі! Нічога святога ў іх не засталося. Мы ім кажам -гэта жа тэрыторыя касцела і людзі прыйшлі сюды маліцца, а Барсукоў з Грышчанкам -халуі з халуеў – ходзяць і выглядаюць каго цягнуць. Ну нічога – галоўнае малітва адбылася – аж дзве – адна ў касцела, а другая каля помніка арханелу Міхалу. Дзякуй усім тым, хто не пабаяўся і прыйшоў да касцела. Будзем спадявацца, што святары-каталікі зробяць заяву наконт разгона малітоўнікаў на тэрыторыі касцела. Мы яшчэ раз убачылі, што гэтая ўлада ад Д’ябла. Будзем змагацца! Верым! Можам! Пераможам!

Падзяліцца:

Каментары

  1. Наста (Dec 23, 2011:00:32)Адказаць

    Хлопчыкі,чакаем Вас!!ужо няшмат засталося!!
    Вы вялікія малайчынкі!!

  2. Наста (Dec 23, 2011:00:32)Адказаць

    Хлопчыкі,чакаем Вас!!ужо няшмат засталося!!
    Вы вялікія малайчынкі!!