Імпрэза да гадавіны пачатку паўстання Каліноўскага — 1 лютага

Імпрэза да гадавіны пачатку паўстання Каліноўскага — 1 лютага

1 лютага ў Мінску адбудзецца вечарына з шэрагу мерапрыемстваў у межах Году Каліноўскага, прысвечанага паўстанню 1863–1864 гадоў супраць рускага царызму.

Праграма вечарыны, якая пройдзе ў штаб-кватэрыПартыі БНФ (Чарнышэўскага, 3–39) а 17-й гадзіне, разнастайная.

Так, гісторык Алесь Смалянчук распавядзе пра паўстанне і паразважае пра яго ролю ў станаўленні беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

Выступяць Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў — лідары Руху «За Свабоду» і кампаніі «Гавары праўду».

Пасля гэтага адбудзецца канцэрт.

Запланавана падпісанне паштовак палітвязням з выявамі, прысвечанымі падзеям 1863 года.

Вечарына ладзіцца 1 лютага невыпадкова.

Менавіта ў гэты дзень выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з Кастусём Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. А 2 лютага — дзень народзінаў Каліноўскага
.

Падзяліцца:

Каментары