Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
6 верасьня 1997 году ў Менску адбыўся першы зьезд Маладога Фронту.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
Віншуем з Днём Вайсковае Славы!
8 верасьня Беларусь адзначае Дзень Вайсковае Славы, прымеркаваны да слаўнае перамогі войска ВКЛ над маскавітамі пад Воршаю ў 1514 годзе.


На зыходзе 1512 года Маскоўская дзяржава распачала новую вайну за «исконно русские земли» - Беларусь і Ўкраіну, што ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага й пад уладаю Маскоўшчыны ніколі не былі. Фарпостам Княства на ўсходзе быў старажытны беларускі горад Смаленск. У ліпені 1514-га яго ўзяло ў аблогу велізарнае 80-тысячнае войска маскоўцаў, папоўненае наймітамі з заходнеэўрапейскіх краінаў. Па гарадскіх умацаваньнях амаль бесьперапынна білі трыста гарматаў. Ваявода Юры Салагуб капітуляваў.

[Працяг...]
Прэс-служба МФ 08.09.2010 - 09:17:20 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Псыхалёгія дэвіяцыі супраць мазаічнай псыхапатыі
У аўторак на Першым канале, пасьля праграмы "Панарама", выйшла першая сэрыя "псыхалягічнага трылера", прысьвечанага беларускай апазыцыі. Фільм Агенцтва тэленавінаў мае дзіўную мэдыцынскую назвы, больш падобную на дыягназ — "Псыхалёгія дэвіяцыі".

У гэты раз рэжысёры фільма праводзілі паралель паміж беларускай апазыцыяй і нездаровымі дзецьмі з псыхічным захворваньнем. Улада ў чарговы раз вырашыла знайсьці адказ на пытаньне электарату: “А чаму яны пратэстуюць?”. І сёньня па тэлебачаньні ён быў агучаны: “Так гэтыя ўсе людзі ў апазыцыі, — хворыя. У іх дзіцячая хвароба — “дэвіяцыя”. Цікава, доўга думалі з назвай фільма, ці гэта была нейкая “асабістая просьба” лекара Лукашэнкі?

[Працяг...]
Прэс-служба МФ 08.09.2010 - 00:22:17 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Беларускі калегіюм запрашае да навучаньня
Беларускі Калегіум прапануе студэнтам удзел у дадатковым навучаньні.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучасных ведаў і не дублююць існыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

[Працяг...]
Прэс-служба МФ 08.09.2010 - 00:06:28 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Роднай мове – падтрымку Закона
Напярэдадні новага навучальнага года Сакратарыят ТБМ прыняў заяву пад назвай “Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай”.

Адначасова з уступленнем 1 верасня ў сілу Закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, адзначаецца ў заяве, павялічваецца колькасць гадзін на навучанне замежнай мовы. Лагічным было б, па меркаванні ТБМ, тое ж самае зрабіць і з беларускай мовай, а менавіта: дадаць колькасць гадзін, вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах на родную мову.

[Працяг...]
Прэс-служба МФ 07.09.2010 - 23:55:58 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
З прэзыдэнта Францыі пажартавалі ў Інтэрнэце
Інтэрнэт-піраты злосна пажартавалі з прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі, выкарыстоўваючы для гэтага пошукавую сістэму Google.

Цяпер, калі любы карыстач Google увядзе ў акно пошуку адно з распаўсюджаных у Францыі нецэнзурных выразаў, у спісе вынікаў на адным з першых будзе красавацца спасылка на старонку Н.Сарказі ў сацыяльнай сетцы Facebook, перадае навінавае агенства Інтэрфакс.

[Працяг...]
Прэс-служба МФ 07.09.2010 - 23:46:25 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Псіхалагічны трыллер ад БТ
7 верасня на Першым канале пасля праграмы "Панарама" выйдзе першая серыя чарговага "псіхалагічнага трылера", прысвечанага беларускай апазіцыі. Фільм Агенцтва тэленавінаў мае дзіўную медыцынскую назва, больш падобную на дыягназ - "Псіхалогія дэвіяцыі".

"Дзіцячыя паводніцкія адхіленні, якія застаюцца на ўсё жыццё. Прычыны, якія падахвочваюць дарослых упадаць у дзяцінства. Як выявіць на ранняй стадыі дэвіяцыі ў дзіцяці і чаму сталыя хаваюць дзіцячыя хваробы? Валацугніцтва, самаразбурэнне, агрэсія ў пясочніцы, гістэрыкі і суіцыдальныя схільнасці. Гледзіце сёння пасля праграмы "Панарама" першую частку псіхалагічнага трылера - "Псіхалогія дэвіяцыі". Усё пра таемныя спружыны ненармальных паводзінаў", - такі анонс прадстаўляе Першы нацыянальны канал.

[Працяг...]
Прэс-служба МФ 07.09.2010 - 12:23:21 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Спачуваем
Малады Фронт выказвае спачуваньні родным і блізкім Алега Бябеніна.

Прэс-служба МФ 07.09.2010 - 08:56:41 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Тое, што немагчыма чалавеку, магчыма Богу
5 верасня ў Гомелі адбыўся форум дэмакратычных сіл.

У працы форуму ўдзельнічалі Віталь Рымашэўскіў, Аляксандр Мілінкевіч, Юрый Глушакоў, Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч і Яраслаў Раманчук.

[Працяг...]

Прэс-служба МФ 07.09.2010 - 08:49:14 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Журналіст Бябенін знойдзены мёртвым на лецішчы
Экспэртыза цела журналіста сайту «Хартыя-97» Алега Бябеніна паказала, што ён памёр у выніку ўдушэньня. У міліцыі ўжо зрабілі папярэднюю выснову пра самагубства журналіста, у чым сумняваюцца журналіставы калегі.

Грамадзянская паніхіда па Алегу Бябеніну адбудзецца 6 верасьня з 14 да 15 гадзін у Менску ў зале рытуальных паслуг па вуліцы Альшэўскага, 12. Пахаваньне адбудзецца 6 верасьня на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.

Цела Алега Бябеніна было знойдзенае ў ягоным дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну 3 верасьня ўвечары. Адносна дакладнага часу — разыходжаньні. Вось што казала рэдактар сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна ўчора, праз тры гадзіны пасьля таго, як сястра жонкі Бябеніна знайшла журналіста ў пятлі.

[Працяг...]
Прэс-служба МФ 06.09.2010 - 08:26:31 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
11 верасьня ў ЗША спаляць Каран
Узброеная хрысьціянская арганізацыя «Ультраправы экстрэмізм» (Right Wing Extreme) выказала жаданьне ахоўваць царкву ў амэрыканскім штаце Фларыда, якая плянуе правесьці 11 верасьня «Міжнародны дзень спаленьня Карану».

Сусьветны цэнтр распаўсюджваньня й падтрымкі «Голуб» заяўляе, што прысьвячае мерапрыемства памяці ахвяраў 11 верасьня, а таксама жадае прадэманстраваць сваю антыісламскую пазыцыю. На сваім сайце й на старонцы ў Facebook гэтая «аб’яднаўчая ўсе хрысьціянскія намінацыі» царква адкрыта заклікае хрысьціянаў спальваць пісаньне мусульман.

Пастар цэнтру Тэры Джонс паведаміў, што прымае прапанову групоўкі «Right Wing Extreme», ад 500 да 2000 чальцоў якой прыйдуць ахоўваць плянаванае аўтадафэ.

Улады амэрыканскага гораду Гейнсьвіль (штат Фларыда) адмовіліся выдаць дазвол на распальваньня агню адной з цэркваў.

[Працяг...]
Прэс-служба МФ 03.09.2010 - 08:54:21 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Пераход на старонку [1] 2 3 ... 450 451 452


НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В