Інтэлігенцыя патрабуе спыніць ціск на Дашкевіча

Інтэлігенцыя патрабуе спыніць ціск на Дашкевіча

Зварот у абарону палітвязьня падпісалі сацыёлаг Алег Манаеў, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, паэт Рыгор Барадулін, музыка Зьміцер Вайцюшкевіч, паэт Ніл Гілевіч, музыка Лявон Вольскі, археоляг Эдвард Зайкоўскі, гісторык Алесь Краўцэвіч.

17 верасьня зьняволены старшыня Маладога Фронту выходзіць з штрафнога ізалятару.

Палкоўніку Барсукову А.П.,
начальніку Дэпартамэнту Выкананьня
Пакараньняў Рэспублікі Беларусь

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь выражаем скрайнюю заклапочанасьць з прычыны ціску ў Папраўчай Калёніі №9 (Горкі) на вядомага грамадзкага актывіста, лідэра арганізацыі “Малады Фронт”, маладога палітыка і публіцыста, Зьмітра Дашкевіча, які на дадзены момант адбывае там пакараньне і знаходзіцца у штрафным ізалятары.

На “маладафронтаўца” аказваецца пастаянны ціск з боку адміністрацыі калёніі, у сувязі з чым Зьміцер аб’явіў галадоўку, якая можа мець сур’ёзныя наступствы для ягонага здароўя (трэба ўлічыць, што Дашкевіч мае шэраг хранічных захворваньняў).

Такім чынам, каб пазьбегнуць непапраўных наступстваў для ўсіх, хто мае дачыненьне да наяўнай сытуацыі, мы патрабуем выкананьня наступных патрабаваньняў:

1) Забясьпечыць нармальныя ўмовы ў штрафным ізалятары, дзе Дашкевіч апынуўся адразу пасьля выхаду з ПКТ (памяшканьня камэрнага тыпу), і дзе будзе знаходзіцца да 17 верасьня. Ён мае знаходзіцца ў камэры круглыя суткі, пры гэтым тамтэйшая тэмпэратура не перавышае вулічнай. Дашкевічу забаранілі браць якія-кольвек цёплыя рэчы, акрамя спэцыяльнай летняй робы для наведвальнікаў штрафнога ізалятару, уначы няма нават чым накрыцца.

2) Вярнуць Дашкевічу Біблію — вядома, што для духоўнай літаратуры нават у штрафных ізалятарах як правіла робіцца выключэньне.

 

Шушкевіч і ДашкевічНагадаем, у абарону Зьмітра Дашкевіча ў жніўні выступіў былы старшыня беларускага парлямэнту Станіслаў Шушкевіч зь лістом кіраўніка горацкай калёніі. Вядомыя беларусы зьвярталіся з патрабаваньнем спыніць ціск на Дашкевіча да генэральнага пракурора Беларусі.

Падзяліцца:

Каментары