Ісламістаў судзяць за наезд на “South Park”

13.02.2012:11:36
0
897
Навіны, Сьвет
Ісламістаў судзяць за наезд на “South Park”

У чацьвер, 9 лютага, у Вірджыніі адбудзецца суд па справе Джэсі Керціса Мортона (ён жа Абдула Мухамад Юнус) — аднаго з актывістаў ісламісцкай групоўкі, якая пагражала стваральнікам мультсэрыяла “South Park” за непрыстойныя малюнкі прарока Мухамада, паведамляе CNN.

Саўдзельніка Мортона, Захары Адама Чессера, яшчэ год таму прысудзілі да пазбаўлення волі на 25 гадоў. Сам Мортон здолеў летам 2010-га пакінуць Амерыку, але быў арыштаваны ў Марока 28 кастрычніка мінулага года, а затым — дэпартаваны ў ЗША.

Джэсі Кертыс Мортан

Мортон, Чессер і яшчэ адзін іх змоўшчык былі абвінавачаныя ў тым, што яны апублікавалі ў інтэрнэце адрасы сцэнарыстаў мультсерыяла “South Park” і заклік “нанесьці візыт” тым, хто асмеліўся абразіць Прарока.

Суровы прысуд Чессеру быў вынесены ў сувязі з тым, што ён ня толькі падбухторваў да фізычнай расправы ў дачыненьні да амэрыканскіх грамадзянаў, але й таму, што ён аказваў матэрыяльную падтрымку ісламскім экстрэмістам і спрабаваў адправіцца ў Самалі, каб далучыцца да ісламісцкай групоўкі “Аш-Шабаб”, зьвязанай з “Аль-Каідай”.

Юбілейны 200-й эпізод “South Park” пад назвай “Litigious celebs and Mohammed”, у якім мусульманскі духоўны лідэр намаляваны ў гарнітуры мядзведзя, выйшаў у эфір 14 красавіка 2010 года. Праз некалькі дзён на нью-ёркскім сайце RevolutionMuslim.com, які падтрымлівае Усаму бін Ладэна і джыхад супраць Захаду, зьявіўся тэкст, адрасаваны стваральнікам “Паўднёвага Парку” Трею Паркеру і Мэту Стоўну. Паведамленне ўтрымлівала фатаграфію рэжысёра Тэа Ван Гога, забітага прадстаўнікамі радыкальнай ісламскай групоўкі ў 2004 годзе. Здымак суправаджаўся наступнай фразай: “Тэа Ван Гог — Трэй Паркер і Мэт Стоўн забыліся пра яго?”

Нагадаем, у 2004 годзе рэлігійны фанатык расстраляў на вуліцы Амстэрдама галандскага рэжысёра Тэа ван Гога, які зняў у свой час фільм пра жанчын-мусульманак.

http://www.newsru.co.il/

Падзяліцца:

Каментары