Івана Шылу выклікаюць у суд на 19 снежня

Івана Шылу выклікаюць у суд на 19 снежня

Судовыя выканаўцы выклікаюць маладафронтаўца Івана Шылу ў суд Салігорскага раёна на 19 снежня. Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведамілі бацькі хлопца. Нагодай для выкліку нібыта сталася запазычанасць актывіста “Маладога Фронту” па штрафах, прысуджаных яму яшчэ ў шаснаццацігадовым узросце. Сам Іван Шыла на дадзены момант знаходзіцца на вучобе ў Польшчы.

Зрэшты, сапраўднай прычынай увагі да маладзёна яго бацькі лічаць чарговую гадавіну паслявыбарчых падзей 19 снежня 2010 года. На іх думку, выклік Івана ў суд пасярод дня менавіта ў гэтую дату з’яўляецца прэвентымным захадам. Такім чынам улады спрабуюць перашкодзіць іх сыну прыняць удзел у магчымых акцыях пратэсту ў сталіцы. Бацькі хлопца адзначыць, што на павестцы ад судовага выканаўцы акрамя стандартных дадзеных утрымліваецца рукапісны допіс пра “арышт на 15 сутак у выпадку няяўкі”.

“Вясна”

Падзяліцца:

Каментары