“Я тебя посажу к блатным, там тебя оттрахают, понял?”

“Я тебя посажу к блатным, там тебя оттрахают, понял?”

Зміцер Дашкевіч трымае галадоўку супраць цкавання ў Мазырскай калоніі.

У сераду СМІ пісалі пра ўтрыманне зняволенага старшыні “Маладога Фронту” ў карцары мазырскай калоніі і пра распачынанне ім галадоўкі – Зьміцер Дашкевіч галадае ўжо 7 дзён.

Сёння сталі вядомыя прычыны галадоўкі – гэта нечалавечыя паводзіны адміністрацыі мазырскай калоніі, у тым ліку, асабіста яе начальніка Юрыя Багданавіча Збароўскага.

Зьміцер Дашкевіч перадаў, што спыніць галадоўку толькі тады, калі турэмнае начальства перастане яго цкаваць і пачне да яго адэкватна ставіцца, а таксама папросіць прабачэнне за ранейшыя абразы і пагрозы.

Мы не даем ацэнку паводзінам адміністрацыі мазырскай калоніі – гэтым няхай займаецца Генпракуратура, у якую будуць скіраваныя скаргі па кожным з абуральных інцыдэнтаў, што адбыліся ў Мазыры. Мы проста апішам гэтыя сітуацыі, каб Вы мелі ўяўленне, у якіх умовах вымушаны адбываць пакаранне Зьміцер Дашкевіч.

—          Зьміцер Дашкевіч прыбыў у Мазыр ў ПК-20. Пры першай сустрэчы з кіраўніком калоніі той пацікавіўся, якую веру спавядае Дашкевіч. Пачуўшы спакойнае “пратэстант”,  ён распавёў Дашкевічу шмат новага пра гэтую канфесію, напрыклад: “Эти ваши секты насаждаются Западом, чтобы разрушить славянскую расу!”. Б’е сябе ў грудзі па праваслаўным медалі і праз маты працягвае: “Это Вы славянскую расу разрушаете!” Зьміцер здзвіўся цёпламу прыёму і спакойна закрыў гэтую балючую для кіраўніка ПК тэму.

—          Зьміцер адмовіўся прыбіраць каранцін (атрад, дзе па прыбыцці ў калонію першыя тыдні находзяцца вязні). Атраднік каранціна хадайнічае пра размову з ім. Збіраецца камісія. 7 чалавек. Кіраўнік Юрый Багданавіч Збароўскі: “Так, ты будзешь тут качать права, баптист, дважды кодированный алкоголик, гомосек? Ты – кучка говна, а не премьер-министр Франции”. Усе крычаць на Зьмітра: “Посмотрите, тупая заточка какая у него? Да он же дебил!” З такою камісіяй Дашкевіч размаўляць адмовіўся. У гэты дзень яго пазбавілі ўсіх доўгіх спатканняў і далі вымову.

—          У барак, куды толькі-толькі завялі Дашкевіча і дзе жыве блізу 40 чалавек, прыйшоў рэжымны супрацоўнік і знайшоў на стале лязо. Адразу звярнуўшыся да Дашкевіча, ён пытаецца: “Што, ускрыцца вырашыў?”

Павялі да начальніка рэжымнага аддзелу. “Пиши, где взял!” —  загадвае ён. “Ды не маё”, – адказвае Дашкевіч.  — “Было найдено у тебя в личных вещах! Да что ты думаешь про себя? Ты же алкаш, ниже плинтуса, кучка говна, ты здоровье своё оставишь здесь в ШИЗО, ты меня понял? Я тебе обещаю!” Зьміцер замест гэтай заявы перадаў яму заяву пра тое, што ён распачынае галадоўку. Начальнік рэжымнага аддзелу яе змяў і выкінуў, але пры гэтым сказаў: “Я тебя посажу к блатным, там тебя оттрахают , понял? Пиши объяснения, я тебе сказал!” —  “Я  ТАБЕ пісаць нічога не буду”, – кажа Зьміцер.  “Что? Что ты сказал? Да я сейчас рапорт напишу о недолжном обращениі ко мне! ” —  “Па тым, як ТЫ мне тут “тыкаеш” я падумаў, што мы ўжо фактычна сябры”.

—          Прыйшоўшы назад у каранцін, Дашкевіч распавядае кіраўніку каранціна: “Гэта дэбілізм у кубе пасля Горак”. У гэтым час у памяшканні прысутнічаў нейкі майор, каторы, падслухаўшы размову, па-маёрску праўдзіва дадзеную рэпліку распісаў у чарговым рапарце —  “мат, абраза адміністрацыі”. І, як вынік, раніцаю новая камісія. Акторы ўсе тыя ж. Там тое самое, толькі ўжо пазбавілі ўсіх кароткіх спатканняў. Зьміцер глядзеў на гэта ўсё і маўчаў… Але кіраўніку і гэтая рэакцыя была не да спадобы: “Так ты молчишь, провоцируешь?! Поставить тебя на проф.учёт у психолага?” Псіхолаг паддакнула: “Да-да, ещё надо как и суицидника поставить на учёт, он же лезвие прятал!”

Звернем Вашую ўвагу, што паставіць чалавека на ўлік як суіцыдніка – гэта фактычна развязаць рукі адміністрацыі калоніі і мець бездакорнае тлумачэнне ў выпадку нейкіх здарэнняў – “ён жа суіцыднік”…

—          Пасля такіх і многіх іншых інцыдэнтаў Зьміцер адмовіўся выконваць любыя загады, яго адправілі зноў на камісію, але там далі новы тэрмін ШЫЗА. Наколькі часу – невядома.

—          Паколькі Зьміцер не быў пэўны, ці далучылі да асабістай справы інфармацыю пра галадоўку, ён вырашыў хадзіць з ШЫЗА два разы на суткі мераць ціск, каб было сведчанне таго, што ён ад галадоўкі не адмовіўся і не адмовіцца да таго часу, пакуль стаўленне да яго не зменіцца і прабачэнняў у яго не папросяць. Але лекар проста выгнала яго з крыкамі: “ Пошел вон!”. Зьміцер напісаў на гэта скаргу ў мазырскую пракуратуру, але ці выйшла яна па-за межы калоніі, ніхто не ведае.

“Зьміцер Дашкевіч у калоніі ўсяго тыдзень. Што можа быць далей – цяжка ўявіць…У размове са мною начальнік рэжымнага аддзелу прыгразіў, што калі нешта выйдзе ў СМІ – Дашкевічу будзе горш. Але я не бачу іншага варыянта, акрамя агучвання гэтых жудасных рэчаў. Дарэчы, начальнік калоніі спрабаваў выкруціць гэтую гісторыю наадварот – маўляў, Зьміцер вар’яцее, лаецца матам на іх, абражае…”, — распавяла падрабязнасці Наста Палажанка.

Заклікаем Вас пісаць Зьмітру Дашкевічу лісты падтрымкі па адрасе:  Мазыр -11, ПК-20, індэкс 247760

Таксама Вы можаце скіраваць тэлеграму начальніку калоніі Збароўскаму Юрыю Багданавічу па адрасе: Мазыр -11, ПК-20, індэкс  247760

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Sep 27, 2012:11:45)Адказаць

    “Зьміцер Дашкевіч у калоніі ўсяго тыдзень… У размове са мною начальнік рэжымнага аддзелу прыгразіў, што калі нешта выйдзе ў СМІ – Дашкевічу будзе горш. Але я не бачу іншага варыянта, акрамя агучвання гэтых жудасных рэчаў.”, — распавяла падрабязнасці Наста Палажанка.

    …калі нешта выйдзе ў СМІ – Дашкевічу будзе горш…

    Вы настолько уже пропиарились, Наста, што нават не чытаеце, не чуеце і не слухаеце, што і аб чым вам людзі кажуць, калі кажуць не пра вас.

    Вам што дагэтуль шчэ не зразумела, што ўлада не шуткуе ў дачыненні Зміцера і вымушана закрываць вочы на вашу палітычную дзейнасць у двукоссях толькі таму, што вы дзяўчына?

    Як бачу вы, псеўдазмагарка = піярзмагарка, вырашылі зрабіць Зміцеру горш і надрукаваць чарговы піяр пра сябе любімую???

    Не разумею: Вам патрэбен Зміцер, якога вы ведалі амаль два гады таму, ці тое, што ад яго застанецца пасля праходжання бясконцых мук ў лукашысцкім пекле?

    • юрась (Sep 27, 2012:22:00)Адказаць

      Адрас у Навінкі ведаеце?

  2. abaronca (Sep 27, 2012:12:24)Адказаць

    Анатоль, у Вас усё ў парадку з галавою? Калі я буду маўчаць — яму будзе горш. Любое слова тут і ўсе дальнейшыя, альбо каторыя былі, заўжды ўзгоднены са Зьмітром. І я бы ні давала ні слова, калі бы ён такім чынам не хацеў сябе абараніць і спыніць гэты пераслед. І калі бы ён не хацеў, каб гэта выйшла ў СМІ я бы ніколі не ведала тых цытатаў і дыялогаў, каторыя тут ёсць. Але агалошванне гэтых фактаў — адзіная магчымасць яго абараніць і спыніць гэтую практыку цкавання. Мне напляваць як да мяне ставіцеся Вы, але майце мяжу, калі пішыце пра мяне і Зьмітра. Таму што ў гэтай інфармацыя няма ніякай палітычнай дзейнасці , пра каторую Вы пішыце тут Я адказала на ўсе вашыя пытанні і заўвагі і больш дыскутаваць не маю сілаў і жадання.

  3. Адмін (Sep 27, 2012:12:28)Адказаць

    Анатоль, яшчэ адзін абразлівы камент — і вы будзеце забанены.

  4. Anatol Starkou (Sep 27, 2012:12:41)Адказаць

    Наста: ” Любое слова тут і ўсе дальнейшыя, альбо каторыя былі, заўжды ўзгоднены са Зьмітром. І я бы ні давала ні слова, калі бы ён такім чынам не хацеў сябе абараніць і спыніць гэты пераслед. І калі бы ён не хацеў, каб гэта выйшла ў СМІ я бы ніколі не ведала тых цытатаў і дыялогаў, каторыя тут ёсць.”

    Я гэта прадугледжваў — тое, што н а п і с а н а е вы ўзгадалі з Зміцерам.
    Але… Вы ж з уладай не ўзгаднялі, бо “…калі нешта выйдзе ў СМІ – Дашкевічу будзе горш…”.
    Таму вышэй напісаў: “Вам што дагэтуль шчэ не зразумела, што ўлада не шуткуе ў дачыненні Зміцера?”

  5. Аляксей Васілеўскі (Sep 27, 2012:15:20)Адказаць

    Старкоў, у Вас псыхалёгія звычайнага раба.
    Наста ўсё слушна робіць.
    Трымайцеся.

  6. Вадзім (Sep 27, 2012:16:22)Адказаць

    Усе гэтыя затраманьні, пакараньні, асуджэньні, утраманьні за кратамі — гэта ўсё крокі людзей, якія спазналі страх за свой далейшы лёс і усімі сіламі спрабуюць збегчы альбо адцягнуць тую суровую кару, якая павісла над іх галовамі. Але прыйдзе час — і кожны з іх адкажа за тыя злачынствы, якія яны твораць зараз над свабодалюбівымі людзьмі, над моладьдзю, над нашай будуччыняй. Заўтра, ці пасьлязаутра — але гэты час няўмольна, няўхільна прыйдзе — і кожны атрымае па заслугах сваіх!!!

  7. Вадзім (Sep 27, 2012:16:31)Адказаць

    Я таксама лічу, што нельга маўчаць аб тым, што робяць улады за нашымі спінамі з такім ж грамадзянамі, як я, Вы ды іншыя….. Маўчаньне — гэта згода, гэта зялёны сігнал для працягу такіх злачынстваў і здьзекаў…… Калі ніхто не будзе ведаць што робіцца з вязьнямі, ніхто й ня будзе ведаць увогуле пра іх існаваньне, бо ў хуткім часе забудуць пра іх…. Але гэтага нельга дапусьціць. Наста, Зьміцер і Вашыя сябры — Трымайцеся, трымайцеся разам, рука за руку. Вы — сіла, якую сапраўды баяцца, таму спрабуюць ізаляваць. Сваёй справай Вы робіце дабро, а дабро заўсёды перамагае зло. Пераможа яно зло і на Беларусі!

  8. Anatol Starkou (Sep 27, 2012:18:01)Адказаць

    Ніжэй мой адказ на сённяшні камент на форуме Хартыі97, які датычыцца дадзенай тэмы, які крыху тут адрэдагаваў.
    Прабачце, але карацей не атрымаўся.

    ляля, 13:03, 27.09: “А что,лучше сидеть и молчать, пока его не уморят в лукашистских застенках и под одеялом хавать свои “чарку и шкварку”? Упрекать мы все умеем. А какие у вас ув.Anatol Starkou предложения по выходу из этой непредсказуемой ситуации, угрожающей жизни настоящего патриота.”

    Жизнь настоящего патриота под угрозой уже около двух лет.

    Вот что я писал 14 лiпеня 2011 на форуме Нашей Нивы:
    “Пакуль будзе лукашызм Зміцер на волю не выйдзе. Я не хацеў пісаць гэта раней, але для мяне гэта было відавочна. Не ДВА гады яму далі, а столькі сколькі будзе патрэбна лукашызму: два дык два, дваццаць два дык дваццаць два.”

    і затым 18 лiпеня 2011 тамака ж на форуме НН наступнае:

    “той хто ведае нашу зону мяне зразумеў і тады, хоць так як Святлана пісаць не ўмею (ў тэме йшла гаворка аб артыкуле С.Калінкінай “Яны яго або заб’юць, або пакалечаць”)

    калі не будзе народ выходзіць за гэтых маладых людзей так, як выходзіць кожную сераду па іншым пытанні, то лукашызм іх знішчыць

    не НЕ ЗЛОМЕ, бо яны духоўна вытрымаюць, бо духоўна яны мацней за лукашызм

    лукашызм іх выпатрышыць фізічна — душа застанецца, а ад цела — толькі імя
    ###
    калі маўчыць народ, тады ў New Курапатах страляюць”

    Такім чынам, усе мы разам — усе мы інтэрнет-змагары — ўжо амаль два гады ведаем аб тым, што жыццё сапраўднага патрыёта Зміцера Дашеквіча ў небяспецы.
    Як і жыццё іншых беларусаў-патрыётаў.
    А ПРАПАНОВУ ВЫЙСЦЯ З ГЭТАЙ ТУПІКОВАЙ СІТУАЦЫІ ТРЭ ВЫКАЗАЦЬ МНЕ.
    OK.
    Калі каротка сказаць, то яна гучыць так:

    ТРЭБА ДАЦЬ БОЙ ЛУКАШЫЗМУ

    1. Якую самую сакрэтную тайну аб нас, беларусах і беларусках, ведае лукашызм?

    Мы не аб’ядноўваемся. Гэта наш сакрэт.
    Калі з’явілася на Беларусі бульба, то мы ад патрыётаў і праблем, звязаных з імі, хаваліся ў бульбу.
    Калі з’явіўся інтэрнэт, то хаваемся за кампутар, за клавіятуру.

    2. Хто такія патрыёты?

    На маю думку сёння на Беларусі іх амаль 9 499 999 чалавек.
    Было б роўна 9,5млн дык я сябе ў той спіс не ўключыў.
    Ў гэны “некруглы” шматмільённы лік уваходзіць і Аляксандар Лукашэнка, і Лидия Ермошина, і Зянон Пазьняк, і шмат хто яшчэ.

    Спадарыня Лідзія ў ЦВК змагаецца не толькі за працвітанне лукашызма, а і за дабрабыт русского человека, які жыве разам з намі. Аляксандр Рыгоравіч змагаецца з усімі. А згаданы Зянон Пазьняк — гэта так бы мовіць бацька нашага лукашызма, бо менавіта ён сваім палітыканствам у 1988-89 — 1994 прывёў да ўлады той самы лукашызм — политику лжи, беззакония и белорусоненавистничества, які мы добра ведаем апошнія 18 год.

    Ўвогуле па вялікаму рахунку зянонаўшчына гэта лукашызм на беларускай мове, які не атрымаўся таму, што прывёў да ўлады лукашызм на рускай. З.С. не толькі прывёў у 1994-м да ўлады А.Р., але і ўсе мінулыя 16 год, пасля таго як збег за бугор у жніўні 1996-га, разам з сваімі паплечнікамі НЕ АБ’ЯДНОЎВАЎ НАС, з мэтай барацьбы супраць лукашызма, ды да таго ён і яго Со. легітымізавалі ўладу Лукашэнкі пасля дзяржпераварота ў лістападзе-1996 праз удзел Зянона Пазьняка і яго каманды ў прэзідэнцкіх выбарах 2001 і 2006 гадоў.

    А пачыналася ўсё з милейшей / наймілай тэмы АДРАДЖЭННЯ нацыі ў 1988-89 гадах. “Галоўнае мова,” — казаў тады духоўны сімвал нацыі. Пасля чаго ён прастаяў каля мікрафона ў ВС пяць год і збег у Штаты.

    Пазней “яго” бел-чырвона-белы сцяг, які ўпершыню з’явіўся на Беларусі недзе ў 1917 годзе, а затым уваскрос у 1941-44 у якасці павязкі на рукаве паліцаяў, ды ў іншай якасці побач з іншымі прыслужнікамі тагачасных нямецкіх фашыстаў, а таксама амаль цалкам яго справу і некаторыя ідэі так званай “беларускай нацыянальнай ідэі” падхапілі Малады Фронт і іншыя змагары.

    То есть ДЕМОКРАТИЯ — власть подконтрольная народу — никого не интересовала: ни тогда в 1988-1994, ни в 1996-2010, ни сегодня в 2012-м. Галоўнае — мова.

    Вот сколько впустую времени и сил мы, народ белоруский, потратили из-за одной только этой утопии: “Галоўнае — мова!!!” або “нацыянальная ідэя”.

    3. Ці ўсе беларусы і беларускі сёння пайшлі б у гэтым “нацыянальным” накірунку? Думаю, што не ўсе. І тады былі не ўсе і сёння не ўсе пойдуць, так бы мовіць, “ЗА МОВУ!”

    Напрыклад, у 1992-м годзе падпісантаў за выбары новага Вярхоўнага Савета было каля 450тыс чалавек — амаль кожны дзесяты выбаршчык пажадаў тады правесці рэферэндум па пераабранню ВС, але згаданы вышэй змагар-патрыёт З. Пазьняк не сумеў выкарастаць гэту адзіную гістарычную магчымасць змены камуністычнай улады і ідэалогіі.

    4. Колькі людзей (а не клавіятур) трэба сёння, каб пазбавіццца ад лукашысцкага шчасця? Думаю, што як мінімум столькі ж — каля паўмілёна чалавек. Яны ёсць? Столькі клавіятур, я ведаю, ёсць на Беларусі. А ці ёсць столькі людзей, якія рашуча пойдуць сілай змесці лукашызм? Бо гэта ж ужо новая, так бы мовіць, маладая камуністычная сістэма ўлады і ідэалогія, а не тая старая, з якой не бароліся змагары-фронтаўцы першапраходцы, а палезлі спачатку ў Вярхоўны Савет да мікрафона, каб нават не прыняць затым Дэкларацыю аб дзяраўным суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня 1990 года ды ўвогуле “схавацца ў бульбу” ад бабулькі Гісторыі, якая дала ім адзіны гістарычны шанс; дый шчэ гэтыя змагары схаваліся ад арганізацыі Беларускага Народнага Фронту ў якасці палітычнай сілы па знішчэнню камунізма-лукашызма, які пануе сёння і затым развалілі Фронт.

    Так што, мае дарагія землякі-суайчыннікі, моё предложение по выходу из этой ситуации только одно:
    молодое поколение белорусов и белорусок должно объединиться и дать бой лукашизму, чтобы смести его с нашей земли, с целью установления демократии — власти подконтрольной народу.
    Калі даць бой? А паглядзіце кожны ў люстэрка і знойдзіце адказ на гэта пытанне: “Калі?” Когда будете готовы.

    Усе ж тыя, хто цягне у іншы бок — ці то ізноў да нацыянальнай ідэі, ці то кажа, маўляў, мы, беларусы і беларускі, ніколі не аб’ядноўваемся і зараз супраць лукашызма не аб’яднаемся, павінны быць забанены.

    А Зміцеру і Настачцы жадаю верыць, спадзявацца і чакаць добрых часоў і тых светлых змен, калі нарэшце знікне лукашызм, калі мы, беларусы і беларускі, будзем разам.

    Жыве вольны беларускі народ!

    • Frontavec (Sep 28, 2012:18:58)Адказаць

      Толя, вы ўжо не торт. Высеры вашыя па-ранейшаму занятныя, падымаюць настрой і паляпшаюць апетыт, але заносіць вас у настальжы па сваім каментам на іншых рэсурсах. Прычым дэградацыю можна адсачыць неўзброеным вокам — была НН, цяпер Хартыя, заўтра пэўна будзеце на naviny.by “перетирать” колькі і каму Крэмль даў/дасць/будзе даваць. І што я хачу да вас данесці — mfront.net — ні трыбуна для вашых мозгараздзіраючых опусаў. Калі яшчэ будзе хоць адно ўзгадванне вашых мінулых каментаў з іншых рэсурсаў — то будзеце каменціць артыкулы “Маскоўскага камсамольца”. Буду па вам сумаваць, шчыра.
      Усім даўно відавочна што вы як дэбільнаватая моська кідаецеся на кожны выступ Пазняка і чарговы раз пра гэта можаце не нагадваць. Тое што вы так рэагуеце на кожнае ягонае слова наводзіць на думкі аб тым, што ў вас да Станіслававіча нейкія пачуцці. Такая лютая нянавісць ня можа быць абуджана ідэалагічным разыходжаннем. Сындром непадзеленага кахання ці што? Ды і ў Нью-Ёрку вы ж не дарэмна ашываецеся.

      Што тычыцца сабжа, то есць нейкае адчуванне, што вельми высокая верагоднасць таго, што будзе вісець гэты маскальскі шавіністычны сабака на слупе каля сваёй калоніі.

  9. Anatol Starkou (Sep 28, 2012:19:28)Адказаць

    Адмін (Вер 27, 2012:12:28): “Анатоль, яшчэ адзін…”
    Frontavec (Вер 28, 2012:18:58): “Толя, … Калі яшчэ будзе хоць адно…”

    Пацешна чытаць вашы маладыя кітайскія папярэджанні.
    Вы Біблію перад імі чытаеце ці пасля?

    Некалі Лукашэнка сказаў, маўляў, каму не падабаецца яго палітыка можа з’ехаць з Беларусі. А вы, набожныя б-ч-б дэмакраты-младафронтаўцы, ўсяго та прапануеце каменціць артыкулы “Маскоўскага камсамольца”, а не на вашым адкрытым рэсурсе.

    Пры такім вашым падыходзе да беларускіх людзей, які нагадвае мне сьвятлазянонаўскі, лукашызм будзе вечны.

    P.S.
    Не турбуйцеся — мяне для вас ужо няма. Бывайце.

    • Frontavec (Sep 28, 2012:20:42)Адказаць

      Прабачце мяне, што я не Лукашэнка і не магу даць вам “Чоткае Пацанскае Папярэджанне” і прапанаваць вам з’ехаць з Беларусі. Ды гэта і не трэба — прапанову Сонцападобнага вы ўжо прынялі. Шкада што вам у Штатах далі анлімітны інтэрнэт — гэтыя праклятыя НАТАўцы зусім загубілі Толю.