Я веру, я ведаю — зрынем

Я веру, я ведаю — зрынем

Знос помніка Леніну на Майдане выклікаў такія жарсці, якія мала што нават з айчынных рэаліяў выклікае.

І жарсці гэтыя прыводзяць да сумных думак. Найперш, сум палягае ў тым, што ў беларускай контрэліты дагэтуль не з’явілася нейкае ідэі ці каштоўнасці, якія маглі б аб’яднаць прыхільнікаў дэмакратычных пераўтварэнняў. Лідэры, як іх называюць, думак дагэтуль не зразумелі простай ісціны: праблема нашага грамадства не ў нейкай асобе, а ў тых вычварных ідэях, якія засмецілі мазгі большай часткі людзей. І камуністычная ідэя – адна з найбольш вычварных і згубных за гісторыю не толькі нашага народа, але і ўсяго чалавецтва. Паразітуючы менавіта на ёй трымаецца злачынны беларускі рэжым.

Дык падавалася б, чаму усім дружна не парадвацца за ўкраінскі народ, які зрынуў ідала савецкай эпохі? Не, чуем лямант пра тое, якое гэта “варварства”, які “жах”, які “гвалт”! Гвалт над няшчасным Ілічом і нашай гісторыяй!

Што ж, рызыкнем ва ўсім гэтым разабрацца. Але пісаць доўгія тэксты не будзем – у век мінімалізму іх ніхто не чытае. (Я і сам не чытаю, калі буквей зашмат.) Таму мы па парадачку і кароценька.

Хлусьня №1: нельга зносіць помнікі. І найбольш вішчаць аб недапушчальнасці зносіць помнікі неакамуністы. Іх можна зразумець – занеслі руку на іхняга істукана. Але прыгадаем, што зрабілі самі камунякі, калі асудзілі культ асобы бацькі свайго – Сталіна? Правільна, яны вынесьля яго з маўзалея і зрынулі ўсе ягоныя помнікі.

Хлусьня №2: помнікі зносяць толькі варвары. Доказаў адваротнага шмат. Тут можна прыгадаць і знесены ў 2012 годзе па рашэнні аўстрыйскіх уладаў помнік на магіле бацькоў Адольфа Гітлера, бо месца іх пахавання сталася Мекаю неанацыстаў. І знесены ў Мадрыдзе ў 2006 годзе па рашэнні гішпанскіх уладаў помнік дыктатару Франка. А колькі зьнесеных і дэмантаваных помнікаў Леніну і іншым камуністычным катам па ўсёй постсавецкай прасторы уключна з краінамі былой Варшаўскай дамовы, дык і пералічыць не з’яўляецца мажлівым.

Хлусня № 3: Ленін не ўдзельнічаў у рэпрэсіях і іх не пачынаў. Гэтую ілжывую тэзу можна абвяргаць доўга і шматлікімі цытатамі заснавальніка чырвонага тэрору, але я прывяду толькі адну. “Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе” (Мацвея 11:15).

“Нам во что бы то ни стало необходимо провести изъятие церковных ценностей самым решительным и самым быстрым образом, чем мы можем обеспечить себе фонд в несколько сотен миллионов золотых рублей (надо вспомнить гигантские богатства некоторых монастырей и лавр). /…/Чем большее число представителей реакционного духовенства и реакционной буржуазии удастся по этому поводу расстрелять, тем лучше. Надо именно теперь проучить эту публику так, чтобы на несколько десятков лет ни о каком сопротивлении они не смели и думать”. (Сакрэтнае пісьмо Леніна членам Палітбюро ЦК РКП(б). Архіў: РЦХИДНИ. Ф. 2. Оп. 1. Д. 22947. Источник: История России. 1917 — 1940. Хрестоматия / Сост. В.А. Мазур и др.; под редакцией М.Е. Главацкого. Екатеринбург, 1993.Опубликовано в INTERNET: 2001, июль).

Хлусьня №4: Ленін – гэта наша гісторыя. Дадзеная хлусня – самая рапаспаўсюджаная і, адначасова, самая абсурдная. (Таму мы прысвяцім ёй больш буквей.) Я кажу такім людзям: дык і Гітлер для Германіі – гэта ж таксама гісторыя, але ні ў кога і ў думках не можа ўзнікнуць, каб ставіць помнікі нацысту і ягоным імём вуліцы называць.

Дык для чаго нам дадзена гісторыя? Біблія сведчыць пра значэнне гісторыі наступнае: “Так кажа Гасподзь: спынецеся на шляхах вашых і разгледзьце, і распытайце пра шляхі старажытных, дзе шлях добры, і ідзеце па ім, і знойдзеце спакой душам вашым. Але яны сказалі: “ня пойдзем” (Ярэміі 6:16). Такім чынам, гісторыя дадзеная нам для таго, каб мы вучыліся на яе памылках, каб мы шукалі, дзе быў у ёй шлях добры і па ім ішлі. Некаторыя ж дагэтуль робяць усё з дакладнасцю наадварот: шукаюць шляхі самыя горшыя і спрабуюць па іх весці. Некаторыя ж “лідэры думак” дагэтуль кажуць: “Не пойдзем!” А калі нехта выступае за тое, каб пайсці, яны ўключаюць галоўную сваю мантру: “Гэта наша гісторыя!”

Так, Ленін і камунізм – нашая гісторыя. Але каб пачаць новае жыццё, каб адрадзіўся народ і краіна – у гісторыі такой трэба зрабіць правільныя высновы, прынесці за яе пакаянне. Так, як у свой час пакаяліся за злачынствы нацыянал-сацыялістаў немцы. І як не магла Германія пачаць новы шлях, калі б пакінула на сваёй зямлі сымбалі нацызму; так не зможам пачаць мы, калі пакінем на сваёй зямлі помнікі камуністычным людаедам. Тым людаедам, якія прынеслі малоху свайго рэжыму не менш ахвяраў, чым прынёс Гітлер са сваімі паслядоўнікамі.

І я веру, я ведаю, надыходзіць той дзень, калі мы выйдзем на плошчу Незалежнасці сталіцы нашай радзімы, і мы закінем трасы на статую крывавага ідала, і мы зрынем гэтага вернага слугу д’ябла з нашай зямлі. Зрынем, як гэта зрабіў учора украінскі народ.

Я веру, я ведаю – зрынем.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Александр (Dec 12, 2013:13:02)Адказаць

    Дима ! А вы похоже верующий в Иисуса Яхвеивича Христа, еврея бомжевавшего 2 тысячи лет тому назад на палестинских землях, и тупо пред ним преклоняетесь. А вы в курсе, что наш народ был насильно приведен к христианской вере и при этом погибло от меча и огня 7 из 10. А вы в курсе, что ваш главпоп Кирилл фактически реабилитировал гитлера сказав, что ВОВ была карой Христовой за отступничество советского народа!? Думайте своей башкой прежде чем что либо писать.

    • Вольга (Dec 12, 2013:13:31)Адказаць

      Зьміцер, мо Вам трэба глянуць на сьвет па-над замыленымі штампамі?
      1) Якія 7 з 10? Што за лухта? Або доказы з гістарычных крыніц прадстаўце, або досыць распаўсюджваць замшэлую неапаганскую дэзу!
      2) Мо ў Вас “главпоп” — нейкі Кірыл, але на Беларусі не толькі БП РПЦ існуе: фільтруйце інфу, перш, чым нешта казаць!
      3) Вашыя асабістыя адносіны да хрысьціянства і Ісуса Хрыста нікога не цікавяць!

      • Зьміцер Дашкевіч (Dec 12, 2013:22:10)Адказаць

        1) Гэта вы пра што?
        2) Галоўпопаў ня маю.
        3) Мае адносіны да хрысьціянства і Ісуса Хрыста цікавяць найперш мяне ,і я гэтыя адносіны нікому не навязваю. Я проста пра іх гавару.

    • Зьміцер Дашкевіч (Dec 12, 2013:21:39)Адказаць

      Александр (Снеж 12, 2013:13:02)
      адказаць
      Дима ! А вы похоже верующий в Иисуса Яхвеивича Христа, еврея бомжевавшего 2 тысячи лет тому назад на палестинских землях, и тупо пред ним преклоняетесь. А вы в курсе, что наш народ был насильно приведен к христианской вере и при этом погибло от меча и огня 7 из 10. А вы в курсе, что ваш главпоп Кирилл фактически реабилитировал гитлера сказав, что ВОВ была карой Христовой за отступничество советского народа!? Думайте своей башкой прежде чем что либо писать.
      ——————————————————-

      Так, я веруючы ў Ісуса Хрыста. Для мяне Ён — Бог. Хто для вас, гэта вашая праблема.

      З Кірылам у дадзеным выпадку згодны, але гэта не мяняе бесаўской сутнасьці Гітлера і нацыянал-сацыялізму. Чытайце Біблію, там шмат напісана пра тое, як Гасподзь падымаў язычніцкіх цароў, каб караць габрэйскі народ з іхнія грахі і адступніцтва.

  2. мярцвяк (Dec 12, 2013:14:31)Адказаць

    Не трэ нічога скідваць.
    І з пакаяннямі — ідзіцё нахер. І так усе жыццё каемся.
    Леніна прыбраць можна — але лепш ў музейчык.

    • Зьміцер Дашкевіч (Dec 12, 2013:22:03)Адказаць

      1) Скінем, і мерцьвякоў запытваць ня будзем.
      2) З пакаяньняміі — гэта не да нас, гэта да Госпада.
      3) Лепшы музейчык для Леніна там жа, дзе і для мерцьвякоў — у зямлі.

  3. Алекс Трэш (Dec 12, 2013:23:10)Адказаць

    Леніна — на сметнік, камуняк — выгнаць з краіны!!!!!!!!!!