Як правільна вешаць расьцяжкі

Як правільна вешаць расьцяжкі

Перадусім варта задацца пытаньнем навошта вешаць расьцяжкі? Адказ просты: каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы ў краіне.

У вулічнай (альбо партызанскай — каму як пабадаецца) барацьбе з дыктатурай расьцяжкі зьяўляюцца моцным сродкам прыцягненьня ўвагі. Гэта выклік рэжыму. Гэта сымбаль нашага супраціву. “Свабоду палітвязьням!”, “Жыве Беларусь!”, “Спыніць перасьлед!” — гэта нашыя патрабаваньні, у рэшце рэшт.

На жаль ня ўсе актывісты, нават ня ўсе маладафронтаўцы ведаюць, як правільна трэба павесіць расьцяжку, каб яна дала найбольшы эфэкт.

Расьцяжка — гэта нешматслоўнае паведамленьне. Кароткі, але зьмястоўны крык да грамадзтва.

Расьцяжка з паведамленьнем мусіць вісець высока, на бачным месцы. Не атрымалася патрапіць на дах — вывешвайце на самым высокім балконе на скрайні выпадак. Альбо лепей шукайце іншае мейсца.

 

Як робіцца расьцяжка?
З кавалку тканіны, звычайна белай. Можна нават пазычыць прасьціну з пасьцельнай бялізны. 🙂 Вельмі зручна купляць у краме шматмэтровую баваўняную (х/б) тканіну, каторую вайскоўцы вакарыстоўваюць на падшыву. Самая зручная й недарагая тканіна для расьцяжак – бязь.
На палотнішчы балёнам з фарбаю (звычайна чорнай альбо чырвонаю) пішуць тэкст. Асьцярожна! Не запэцкайцеся й не рабіце гэтага ў кватэры — будзе вельмі доўга патыхаць фарбаю (бывалі й такія выпадкі).

Тэкст мусіць быць чытабельным, разьборліва напісаным, недвухсэнсоўным. Яго павінны добра бачыць людзі зь вялікай адлегласьці.

Каб словы на тканіне атрымаліся роўнымі, выражыце трафарэт для кожнай літары з кародону альбо кавалку ліноліўму.

Прадумайце прывязкі — іх варта дадаткова замацаваць да тканіны, калі расьцяжка вялікая – зрабіць некалькі швоў машынкаю туды-сюды.

Як павесіць?
Не забывайцеся, вашае паведамленьне мусіць быць бачнае, а расьцяжка — вельмі лёгкая для ветру рэч. Таму варта паклапаціцца, каб вецер ня зьдзьмуў яе нафіг ды не ўздымаў паралельна зямлі.

Варыянт 1 (больш хуткі, 2 прывязкі)
Пры вывешваньні ў грамадзкім месцы важна ўсё рабіць хутка.

 Загадзьдзя ў ніжнія куты расьцяжкі (чорныя на малюнку) трэба прымацаваць камяні — яны будуць адцягваць расьцяжку ўніз, і не даваць ветру ўздымаць яе. Верхнія куты расьцяжкі патрэбны для прывязваньня.
Да ніжніх кутоў можна прывязваць таксама плястыкавыя бутэлькі з вадою (0.5 літраў — дастаткова). Увага бутэлькі мусяць быць з вадою, ня з чым іншым!

Асьцярожна! Прывязвайце камяні (альбо бутэлькі) надзейна, каб яны, крый Божа, ня выпалі й не пашкодзілі нічога зьнізу! Яшчэ лепш — уцяжаляльнікі не прывязваць унізе (бо сапраўды могуць быць непрыемныя інцыдэнты), а зашываць у “карман”.

Уцяжаляльнікі (камяні ці бутэлькі) ды вяроўкі прымацоўвайце да расьцяжкі загадзьдзя. Ня варта на даху альбо на мосьце губляць час на прымацаваньне вяровакі да тканіны.

Выглядае гэта так:

Варыянт 2 (4 прывязкі)
Падобны на варыянт 1, але выкарыстоўваюцца чатыры вяроўкі, каторыя загадзьдзя замацоўваюцца прывязак зьнізу. Расьцяжка замацоўваецца (расьцягваецца) з чатырох канцоў. Патрабуе троху болей часу на вывешваньне.

Выглядае гэта так:

 

Варыянт 3 
У рэдкіх выпадках (каб зьвярнуць увагу на пэўны аб’ект або мейсца) варта прымацоўваць расьцяжку прынцыпова невысока — на плот Міністэрства ўнутраных справаў напрыклад.

 “Свабоду Лобаву!” на плоце Міністэрства унутраных справаў.

 Аспіповічы: Люблю Беларусь! 

 

Некаторыя мейсцы ўдала пасуюць для расьцяжак і сьцягоў:

Як туды залезьці? Гэта асобная тэма, многія маладфронтаўцы маюць свае сакрэты. Аб гэтым будзем гутарку весьці пазьней у рубрыцы “Як Гэта Робіцца”, каторая распачынаецца гэтым артыкулам. 😉 У камэнтарох можаце пазначыць тэмы, якія хацелі б убачыць у рубрыцы.

Парада апошняя: каньспірацыя
Для самых кансьпіратыўных можна параіць карыстацца пальчаткамі й не пакідаць адбіткаў пальцаў. Хоць, у прынцыпе, наўрад ці каму зь міліцыі патрэбна праводзіць дакталаскапію вулічных расьцяжак.

Зрэшты, калі штось не атрымалася, ня варта адчайвацца. Мы маладыя, мы вучымся. Лепей памыліцца ў маладым узросьце, чым рабіць памылкі ў сталым. А ў цяперашняй сітуацыі самае паскуднае — бязьдзейнічаць.

[ Читать статью па-русски ]

Падзяліцца:

Каментары

  1. Bullterrier (Sep 24, 2011:14:18)Адказаць

    прыўкрасна. толькі яшчэ — камяні й бутэлькі для цяжкасьці лепш не прывязваць унізе, бо сапраўды могуць быць непрыемныя інцыдэнты, а зашываць у “карман”. Тканіна для расьцяжак самая зручная й недарагая — бязь. Прывязкі варта дадаткова замацаваць, калі расьцяжка здаровая — зрабіць некалькі швоў машынкаю туды-сюды.

    • -M-F- (Sep 24, 2011:17:47)Адказаць

      дзякуй! Усё правільна. Дадалі ў артыкул. 🙂

  2. Frontavec (Sep 24, 2011:23:19)Адказаць

    А раскажыци как правельна адбираць считы у ментоу. Мы с пасаны практикуемся разам, але чотавот нивыходит =/