Янка Лялевіч адбывае “хімію” ў Горадні

Янка Лялевіч адбывае “хімію” ў Горадні

Ветэран Горадзенскага МФ грамадскі актывіст Янка Лялевіч сёння пачаў адбываць паўтарагадовы тэрмін “хіміі” у родным горадзе.

Ян ужо перавёз неабходныя  рэчы ў гуртажытак па вул. Лідскай у Горадні. Пра ўсе акалічнасці рэжыму адбывання, працы, а таксама вольнага часу актывіст мае даведацца неўзабаве.

Нагадаем, што суд па выніках дарожна-транспартнага здарэння, у якое патрапіў актывіст і прызнаў сябе вінаватым, не ўлічыў, на думку праваабаронцаў, усіх момантаў справы, даўшы занадіа жорсткі вердыкт.

На думку актывіста дадзенае рашэнне мела “палітычны падтэкст”, што пацвярджае ў тым ліку брудная вераснёўская публікацыя ў мясцовай праўладнай газеце “Гродзенская праўда”, а таксама ціск, які неаднаразова аказваўся на Лялевіча пасля Выбараў-2010.

Падзяліцца:

Каментары