Янку Філістовічу — 86!

Янку Філістовічу — 86!

Сёння, 14 студзеня, магло б споўніцца 86 год нашаму нацыянальнаму герою, вайсковаму і палітычнаму дзеячу БНР Янку Філістовічу, які загінуў ад рук банды МГБ у 1953 г.

…Насамрэч, няшмат хто з дзеячоў паваеннай эміграцыі знайшоў у сабе сілы вярнуцца для змагання фактычна на верную смерць у СССР. Янка знайшоў. І ўсё ў хлопца было ў парадку: ён навучаўся ў Сарбоне, рэдагаваў часопіс “Моладзь”. Тады навошта? — над гэтым пытаннем ламалі сабе галаву чэкісты як ў 52-м, калі Янка быў арыштаваны, так, думаю, і ў 2012-м, высоўваліся розныя версіі: грошы, пасады, аднак навошта і тое, і другое нябожчыку? Прагматычны чэкісцкі розум ня мог зразумець галоўнага: Ідэі, за якую мажліва аддаць усё, ня ўзяўшы нічога… Зрэшты, што тут дзіўнага: кожны мяркуе па сабе.

Пасля трохмесячнай падрыхтоўкі на базе пад Мюнхенам, Янка ў верасні 1951-га скочыў з парашутам над сваёй акупаванай Бацькаўшчынай — Заходняй Беларуссю. З сабой апроч аўтамата МР-40, радыёапаратуры, пачкі савецкіх рублёў, пашпарта грамадзяніна БНР была паштоўка з выявай Пагоні і бел-чырвона-белага сцягу.

…Лясную схованку групы Філістовіча чэкісты накрылі ў 1952-м, трое “лясных братоў” загінула ў баі, аднак Янку ўдалося зыйсці. Паранены, ён шукаў паратунку ў свайго колішняга аднакласніка ў бліжэйшай вёсцы. Аднак, і ў гэтай гісторыі не абыйшлося без юды… Філістовіча доўга дапытвалі, хутка судзілі, і канешне ж да страты: вырак быў выкананы ў 1953 г., дакладная дата і месца пакуль невядомыя.

 

Слава героям!

Жыве Беларусь!

 

Падзяліцца:

Каментары