Яроменак па дарозе ў вязьніцу: Перажываю за цяжарную жонку

Яроменак па дарозе ў вязьніцу: Перажываю за цяжарную жонку

Сябра «Маладога Фронту» Ўладзь Яроменак пайшоў адбываць 3-месячнае пакараньне.

Яроменак пагаліў галаву. Кажа, што зрабіў гэта сам, каб не галілі ў турме, бо там умовы горшыя, чым дома. «Я вырашыў так: валасы адрастуць, і акурат трэба будзе выходзіць на волю», — сказаў Уладзь Яроменак.

Яроменак узяў з сабой толькі самае неабходнае.

«Досьвед турэмны ў мяне ўжо ёсьць, таму ведаю, што і ў якой колькасьці можна браць з сабой. Можа, дарэчы, кіну паліць у турме. Але цыгарэты з сабой узяў, там у любым выпадку яны прададуцца», — сказаў Уладзь Яроменак.

На волі ў Яроменка застаецца цяжарная жонка Валянціна. Нараджаць ёй увесну, ужо пасьля вызваленьня мужа.

Аднак Уладзь прызнаўся, што, нягледзячы на тое, што тэрмін невялікі, будзе моцна перажываць менавіта з-за жонкі:

«Вядома, праз гэта буду перажываць, але ёсьць жа сваякі, якія будуць зь ёй побач. Буду за падзеямі ў краіне сачыць з газэтаў і зь лістоў сяброў. Пачуваю сябе нармальна. Я гатовы да гэтага тэрміну».

Пакуль яшчэ невядома, дзе менавіта будзе адбываць пакараньне Ўладзь Яроменак. Жонка Валянціна бліжэйшымі днямі пойдзе ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, каб даведацца, дзе будзе сядзець Уладзь Яроменак.

У жніўні 2013-га суд пастанавіў пакараць Яроменка 3 месяцамі арыштнага дому.

Уладзь Яроменак быў асуджаны за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 году на 3 гады зьняволеньня. У жніўні 2011 году быў памілаваны Лукашэнкам, але на волі актывіст не спыніў грамадзкай дзейнасьці. Некалькі разоў міліцыя затрымлівала Яроменку на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, пасьля чаго на яго быў накладзены прэвэнтыўны нагляд.

“Радыё Свабода”

Падзяліцца:

Каментары

  1. Саша (Dec 12, 2013:08:44)Адказаць

    А до посадки про беременную жену нельзя было подумать?