Яшчэ адзін маладафронтавец адпраўлены ў войска

22.11.2012:08:57
0
1 094
Навіны
Яшчэ адзін маладафронтавец адпраўлены ў войска

Маладафронтавец Павал Сяргей быў адпраўлены ў Горадню дзеля праходжаньня тэрміновай службы 19 лістапада. Нагадаем, прызыўная камісія прызнала яго прыдатным да праходжаньня тэрміновай вайсковай службы, нягледзячы на тое, што Павал патрабаваў замяніць яе на альтэрнатыўную грамадзянскую. 

Малады прызыўнік прыводзіў такія чыньнікі, як рэлігійныя перакананьні, агіда да нашэньня вайсковае формы з савецкімі сымбалямі, перакананьні, якія можна характарызаваць як пацыфізм.

Суд Маладзечанскага раёну тады не задаволіў скаргу прызыўніка. Павал дамагаўся справядлівасьці ў Менскім абласным судзе, але й там прысуд застаўся ў сіле.

Падчас восеньскага прызыву Павал быў выкліканы ў ваенкамат зноў. Нягледзячы на тое, што псіхатэрапеўт прызнаў яго непрыдатным да праходжаньня службы, прызыўная камісія прыняла рашэньне прызваць яго на тэрміновую службу. Маладафронтавец упэўнены, што яго прызвалі паводле палітычных матываў.

Паводле: http://ags.by/?p=19596

Падзяліцца:

Каментары