Яшчэ дваіх маладафронтаўцаў схапілі ў кватэры (абноўлена)

Яшчэ дваіх маладафронтаўцаў схапілі ў кватэры (абноўлена)

Вечарам 7 сакавіка Міхась Мускі й Зьміцер Крэмянецкі былі затырманы ў кватэры, куторую юнакі здымаюць у Менску.

Каля 21:20 вечара Зьміцер Крэмянецкі пасьпеў паведаміць, што іх затрымліваюць у сваёй кватэры.

Міхась і Зьміцер, як і затрыманыя сёньня Яроменак і Васільеў, маюць па трое сутак адміністрацыйнага арышту, каторы завочна, без прысутнасьці абвінавачаных ім вынесьлі пасьля затрыманьня ў Віцебску.

А 22:10 Міхась і Зьміцер знайшліся ў Ленінскім РАУС г. Менску. Іх затырмалі за маладафронтаўскую акцыю “Падцярыцеся!” каля Міністэрства замежных справаў.

Міхась Мускі й Зьміцер Крэмянецкі ў віцебскім судзе

Падзяліцца:

Каментары