Яшчэ ёсьць шанец!

Яшчэ ёсьць шанец!

Маладафронтаўцы і маладафронтаўкі! Людцы добрыя, дзеці зямлі-маткі нашай!

20 снежня – дэдлайн падачы прапановаў па назве новай вуліцы ў Брэсце. Таму ў вас яшчэ ёсць шанец зрабіць свій пачэсны ўнёсак на карысьць справы Беларушчыны і 150-х угодкаў Паўстання, пад кіраўніцтвам славутага нашага героя Кастуся Каліноўскага.

Цяпер коратка аб дасягнутым (а ганарыцца ёсць чым!).

За час правядзення кампаніі брэсцкага МФ “За вуліцу Каліноўскага” удалося стварыць не толькі інфармацыйны рэзананс, але і згуртаваць да супрацы частку грамадства. Паўсюль, ад Сейшэльскіх выспаў да Ямалу, ад Катавіцаў да страйкуючага Кіеву, моладзь розных узростаў і перакананняў далучылася да кампаніі зрабіўшы фота ў падтрымку вуліцы.

brest

Мясцовыя і менскія актывісты таксама не губляліся і хоць з лянотай (зіма ж на падворку), але збіралі жывыя подпісы. Карыстальнікі сеткаў падпісваліся пад электроннай петыцыяй.

Такія славутыя землякі нашыя як Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Лявон Вольскі, Андрусь Такінданг, Алесь Дзянісаў, а таксама і многія з вас спрычыніліся да агульнай справы.

Так, да нашага Майдану яшчэ далёка, але любыя вялікія дасягненні пачынаюцца з малых крокаў. Дык няхай жа першым крокам і стане спроба вяртанне добрай памяці Кастуся Каліноўскага!

Падзяліцца:

Каментары