Яўгену Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі

Яўгену Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі

За злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Пра гэта паведаміла жонка іншага асуджанага анархіста, Мікалая Дзядка, Валерыя Хоціна. Дзяўчына вярнулася з доўгатэрміновага спаткання з магілёўскай калоніі.

«Я пабачыла Яўгена Васьковіча — лысы, бледнатвары… — сказала Валерыя. — Ён выгукнуў нам з Міколам віншаванні і сказаў, што ў яго ўсё добра, маўляў, учора, 13 верасня, выйшаў з ШЫЗА. Пасміхаўся. Увогуле, ён амаль не выходзіць адтуль. Яму забаранілі спатканні з роднымі, перадачы, прадукты ён мае права купляць толькі на 35 тысяч на месяц. Мікола з астатнімі хлапцамі яму дапамагалі, перадавалі цыгарэты, ежу. Калі аднойчы да яго прыехалі сваякі на спатканне, ён быў у ізалятары. Спатканне не дазволілі і нехта з адміністрацыі нечага нагаварыў сваякам, ад чаго яго бабулі потым стала дрэнна.

Калі выходзілі з зоны, ён крыкнуў, што яго «раскручваюць» на ячшэ адну справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі)».

Яўген Васьковіч быў асуджаны на сем гадоў турмы строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў падпале дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску.

Напісаць яму можна па адрасе:
213105 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія № 15.

“Наша Ніва”

Падзяліцца:

Каментары