Яўген Васьковіч: Калі б я не быў у турме, быў бы на Майдане

Яўген Васьковіч: Калі б я не быў у турме, быў бы на Майдане

Палітвязень Яўген Васьковіч у адным са сваіх лістоў выказаў вітанне і падтрымку ўдзельнікам акцыяў пратэсту ва Украіне.

У лісце ён адзначыў, што, калі б не быў цяпер у турме, то быў бы на Еўрамайдане, паведаміў адказны сакратар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, з кастрычніка 2011 года Яўген Васьковіч правёў 247 сутак у ШІЗА. Апошнія 10 сутак ён атрымаў 27 снежня 2013 года і сустрэў Новы год у карцары. Большасць так званых пакаранняў выдаецца з адной і той самай фармулёўкай: «За адмовы выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў турмы». У сярэднім Яўген праводзіць у ШІЗА 15—20 сутак на месяц.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=121763

Падзяліцца:

Каментары