Яўгена Гуцалава асудзілі — 7 сутак

Яўгена Гуцалава асудзілі — 7 сутак

Яўгена Гуцалава затрымалі 18 верасня на ўчастку № 71 Віцебскай-Кастрычніцкай акругі. Пасля допыту ў міліцыі хлопца адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Гуцалава вінавацілі у арганізацыі несанкцыянаванага пікету. Але за што канкрэтна, невядома: апошнімі днямі ў Віцебску адбыліся некалькі акцый, у тым ліку за байкот выбараў.Суд над Яўгенам Гуцалавым адбыўся ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску.

Позна ўвечары з Кастрычніцкага РАУС, куды хлопца адвезлі на допыт, перадалі ягоную просьбу знайсці адваката. Сваякі затрыманага перадалі ў ІЧУ цёплыя рэчы.

«Учора перадалі і адзенне, і гігіенічныя прылады, і прадукты — пакуль Яўген яшчэ быў у пастарунку. Позна ўвечары праз актывіста Пятра Іванова даведаліся пра просьбу знайсці адваката, зробім і гэта», — паведаміла каардынатарка стваранай Партыі БХД Таццяна Севярынец.

Паводле Радыё Свабода http://www.svaboda.org/content/article/24712958.html

Падзяліцца:

Каментары