Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру

26.09.2011:00:19
0
730
Беларусь, Навіны
Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру

Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру. Актывіст БХД напісаў маці, што ў «адзіночцы» яму нашмат лепш, паведамляе партал babruisk.by.

— Жэня нарэшце напісаў ліст, — распавядае Рушанія Васьковіч, маці Яўгенія. — Ліст быў даволі стрыманы, як быццам сын нешта недагаворвае. Напісаў, што яго перавялі ў адзіночку, і там яму нашмат лепш, так як ён можа пісаць, чытаць кнігі, нават пасцельную бялізну даюць. Піша: «мама, прабач, але працаваць на іх я не буду!»
Нагадаем, што адміністрацыя магілёўскай калоніі даўно ўжо абяцала адправіць Яўгена Васьковіча ў памяшканне камернага тыпу. Прычына — нежаданне хлопца выконваць умовы ўнутранага рэжыму.

Іншыя ўдзельнікі па гэтай справе Арцём Пракапенка і Павел Сырамалотаў таксама адбываюць тэрмін у Магілёўскай вобласці. Арцём — у Шклоўскай, а Павел ў калоніі № 19, — яна знаходзіцца недалёка ад калоніі № 15, у якой знаходзіцца Яўген Васьковіч.

www.belaruspartisan.org

Падзяліцца:

Каментары