Яўгена Васьковіча перавялі ў крытую турму ў Горадні

Яўгена Васьковіча перавялі ў крытую турму ў Горадні

16 кастрычніка пасля званка Мікалая Дзядка дадому стала вядома, што Яўгена Васьковіча ў аўторак этапавалі ў крытую турму (па ўсёй бачнасці, у Горадні). Атэстацыйная камісія прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў адбывання пакарання ў турме строгага рэжыму з 7 прысуджаных. Да гэтага Яўген неаднаразова змяшчаўся ў штрафны ізалятар (СІЗА) і пасля быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі за падпал КДБ у Бабруйску і адбываў пакаранне ў ПК-15 у Магілёве.

Сам Мікалай Дзядок быў таксама атэставаны як «злосны парушальнік», і яму таксама пагражалі перспектывай пераводу ў турму. Парушэнні складаюцца ў невыкананні плану на працы, выхад за межы жылога памяшкання без ідэнтыфікацыйнай біркі і трыманне рук у кішэнях. На дадзены момант Мікалай пазбаўлены наступнай перадачы, працягласць спатканне з сваякамі скарочана на 1 дзень і забаронены вынас прадуктаў пасля спаткання; купляць тавары першай неабходнасці яму можна толькі на 35 тысяч у месяц.

Мікалай Дзядок быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у акцыях прамога дзеяння, адказнасць за якія на сябе ўзялі на сябе анархісты. Віны не прызнаў. Адбывае пакаранне ў ПК-15 Магілёва.

паводле

http://bchd.info

Падзяліцца:

Каментары