Java-кнігі для далькажыкаў

Java-кнігі для далькажыкаў

На сайце Маладога Фронта будуць зьяўляцца Java-кнігі, каторыя можна спампаваць сабе на мабільны тэлефон, каб у любым месцы чытаць беларускамоўную літаратуру.

Зробленыя ява-кнігі ад Гомельскай філіі Маладога фронту маюць прыгожы й зручны для чытаньня інтэрфейс.

На цяперашні момант  для спампоўваньня даступна кніга “Маладафронтаўцы”, юрыдычная літаратура, летапісы й некаторыя творы Яна Баршчэўскага:

 

П.Севярынец, Н.Палажанка — Маладафронтаўцы, 2009 г.

Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушаннях (расейск.)
Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (расейск.)

Ян Баршчэўскі “Душа ў сваім целе”
Ян Баршчэўскі “Драўляны дзядок і кабета Інсекта”
Ян Баршчэўскі “Польскамоўныя вершы”
Ян Баршчэўскі “Балады”

 

 

Аповесьць пра Ўсяслава Полацкага
Энэіда навыварат
Летапіс Вялікіх князёў Літоўскіх
Пахвала вялікаму князю Вітаўту
Песьня аб паходзе Ігаравым
Жыціе Эўфрасіньні Полацкай

“Ідэя стварэньня беларускамоўнай java-бібліятэкі зьявілася пасьля таго, як аднойчы ў вечары я хацеў спампаваць сабе ў далькажнік вершы Я.Купалы. У інтэрнэце я знайшоў толькі рускамоўныя пераклады Купалаўскіх вершаў,” — апавядае Сяржук Саладухін.

“Амаль 4 гадзіны я вучыўся рабіць больш-меньш якасныя java-кнігі каб зрабіць некалькі беларускіх твораў . Потым і з’явілася думка зрабіць беларускамоўную біліятэку ў інтэрнэце каб усе ахвочыя маглі спампаваць у свой далькажнік улюбёныя творы родных пісьменнікаў.

Я вельмі ўдзячны сябрам з Менскага ды Гомельскага МФ за падтрымку ідэі. Апроч твораў беларускіх класікаў мы плянуем стварыць раздзел юрыдычнай літаратуры й кнігі сучасных аўтараў, нават тых, чые кнігі не знайсьці ў крамах.

Спадзяюся, што гэтая справа пойдзе вам на карысьць і жадаю прыемнага прагляду! ”

 

Заўвагі ці прапановы можаце пакідаць у камэнтарох. Гамельчукі маюць намер працягваць стварэньне java-кнігаў для далькажыкаў. Маладафронтаўцы шукаюць для гэтага новыя магчымасьці й валянтэраў.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Caesar (Jul 18, 2011:02:25)Адказаць

    спампую сабе кодэксы — карысная рэч у цяперашнім сьвеце)

  2. GECTOR (Jul 18, 2011:11:22)Адказаць

    Выдатна што такая карысная рэч будзе надлежаць МФ,то бок іншыя арганізацыі такога не робяць

  3. Ганна (Jul 18, 2011:14:46)Адказаць

    на “Маладафронтаўцах” памылка 🙁

    • -M-F- (Jul 18, 2011:22:08)Адказаць

      Дзякуй за заўвагу. Выправілі.

      • Ганна (Jul 19, 2011:11:34)Адказаць

        У мяне і цяпер выдае памылку 🙁

  4. Нэлi (Jul 19, 2011:19:56)Адказаць

    на “Маладафронтаўцах” памылка (((((

  5. Litvin (Oct 09, 2011:17:58)Адказаць

    дамо Караткевіча, Быкава, Мележа і інш!))))

  6. Litvin (Oct 09, 2011:17:58)Адказаць

    дамо Караткевіча, Быкава, Мележа і інш!))))