Еўрадэпутат Мігальскі распачаў акцыю напісання лістоў да Amnesty International

Еўрадэпутат Мігальскі распачаў акцыю напісання лістоў да Amnesty International

Маладафронтаўцы падтрымоўваюць ініцыятыву палітыка і заклікаюць далучыцца да пісаньня лістоў.

Вязень сумлення, згодна з тэрміналогіяй гэтай міжнароднай арганізацыі, — гэта асоба, якую пазбавілі волі за палітычныя ці рэлігійныя погляды. Сяргей Каваленка пацярпеў рэпрэсіі ўлады за свае палітычныя погляды,  за сваю барацьбу за дэмакратычныя каштоўнасці і вольную Беларусь. Таму, на погляд еўрадэпутата Марэка Мігальскага, Amnisty International мусіць прызнаць Сяргея Каваленку палітычным вязнем альбо вязнем сумлення.

Здаецца, што Amnesty International прыняла бок рэжыму, прызнала за праўду словы дзяржаўных органаў, слепа выконваючы рэкамендацыі беларускіх рэжымных уладаў, не зважаючы на дакладную інфармацыю аб палітычным вязні.

У звязку з тым абвяшчаем акцыю ліставання да польскага Аддзелу Amnesty International: заклікаем пісаць ім лісты, тэлефанаваць, дасылаць факсы да кіраўніка Amnesty International Polska, Mateusza Króla, з патрабаваннем прызнаць Сяргея Каваленку вязнем сумлення и хадайнічаць аб яго справе ў міжнародных структурах Amnesty International.

Кантакты аддзелу Amnesty International:

Mateusz Król, Prezes Zarządu Amnesty International Polska

Biuro Stowarzyszenia, ul. Piękna 66a, lokal 2, I piętro, 00-672 Warszawa tel/fax: (22) 827-60-00

e-mail: amnesty@amnesty.org.pl

http://belhouse.org

Падзяліцца:

Каментары