Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць прыёмную кампанію-2012

05.04.2012:12:56
0
1 062
Навіны
,
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць прыёмную кампанію-2012

Для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прадугледжаныя гранты, якія пакрываюць кошт навучання, а таксама стыпендыі ў памеры 2000 еўра на год.Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які сёлета святкуе свае 20-я ўгодкі, праводзіць набор студэнтаў на бакалаўрскія праграмы дзённай [http://students.ehu.lt/be/abitur/prav-ly-pryiomu-dzionnyia-bakalaursk-ia-prahramy] і завочнай [http://students.ehu.lt/be/abitur/zavochnaje] формаў навучання, а таксама на магістарскія праграмы [http://students.ehu.lt/be/abitur/mahistratura-bel]. Важна адзначыць, што для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прадугледжаныя гранты, якія пакрываюць кошт навучання альбо цалкам, альбо часткова, а таксама стыпендыі ў памеры 2000 еўра на год.

У апошні тыдзень сакавіка — падчас вясновых школьных вакацый у Беларусі (26 сакавіка — 1 красавіка) — ЕГУ запрашае вучняў старэйшых класаў, іх бацькоў і сяброў даведацца ўсё пра навучанне ў ЕГУ і «прымерыць» на сябе лад жыцця студэнта ЕГУ: наведаць «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ» [http://students.ehu.lt/be/abitur/opendoors-bel], падчас якіх абітурыенты атрымаюць магчымасць папрысутнічаць на занятках, дазнацца пра магчымасці, якія дае ўніверсітэт, паразмаўляць з кіраўніцтвам і студэнтамі ўніверсітэта, а таксама пабачыць старажытны цудоўны горад Вільню! Акрамя таго, абітурыенты атрымаюць магчымасць здаць адзін з уступных экзаменаў — эсэ альбо кампазіцыю.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, які быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе і аднавіў сваю працу ў Вільні (Літва) ў 2005 г. На цяперашні момант у ЕГУ навучаюцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі, якія атрымліваюць якасную сучасную гуманітарную адукацыю па найбольш запатрабаваных на еўрапейскім рынку працы спецыяльнасцях.

Дыплом ЕГУ — гэта дыплом еўрапейскага ўзору, які прызнаецца ўва ўсіх краінах Еўрасаюза і краінах Паўночнай Амерыкі.

http://nn.by/?c=ar&i=71406

Падзяліцца:

Каментары