Еўрапейскія студэнты патрабуюць вызвалення Дашкевіча і іншых палітвязняў

Еўрапейскія студэнты патрабуюць вызвалення Дашкевіча і іншых палітвязняў

Арганізацыя «Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты» (EDS) патрабуе вызваліць лідара «Маладога Фронту».

Зміцер Дашкевіч, які з’яўляецца лідарам сяброўскай EDS арганізацыі «Малады фронт», быў затрыманы і адвольна асуджаны беларускім рэжымам на 25 сутак арышту.

«Мы рашуча асуджаем затрыманне Змітра і іншых беларусаў, якія выступаюць супраць Лукашэнкі і яго рэжыму», – заявіла Ева Маеўскі (Eva Majewski), старшыня «Еўрапейскіх дэмакратычных студэнтаў», афіцыйнай студэнцкай арганізацыі Еўрапейскай народнай партыі.

«Лукашэнка баіцца ўласных грамадзян, ён баіцца даць ім голас. Такім чынам, ён хоча сказіць рэчаіснасць, прадставіць зусім іншы від сваёй краіны напярэдадні Чэмпіянату па хакеі.

Такія меры ўладаў напярэдадні спартыўнага мерапрыемства непрымальныя. Мы, як частка міжнароднай супольнасці, не можам іх прыняць і заклікаем неадкладна вызваліць Дашкевіча.

Свабода слова – неад’емнае права чалавека і павінна паважацца. Яе парушэнне як спроба стварыць ілюзію адсутнасці пратэстных настрояў у ходзе Чэмпіянату не азначае, што мы гатовыя ў гэта верыць», – гаворыцца ў заяве.

Адначасова EDS заклікалі ўзмацніць візавыя санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якія маюць дачыненне да пераследу апазіцыі.

Хартыя’97

Падзяліцца:

Каментары