ЮНЕСКА: Сусветны моладзевы мультымедыйны конкурс 2016

27.12.2015:11:36
0
1 215
Навіны, Сьвет
ЮНЕСКА: Сусветны моладзевы мультымедыйны конкурс 2016

ЮНЕСКА абвяшчае Сусветны моладзевы мультымедыйны конкурс 2016.

Удзельнікі конкурсу мусяць абраць адну з мэтаў устойлівага развіцця, сфармуляваных ААН, і прапанаваць сваё рашэнне яе дасягнення.

Конкурсныя працы прымаюцца ў 3-х узроставых катэгорыях:

  • для падлеткаў (ад 10 да 14 год),
  • для юнацтва (ад 15 да 19 год),
  • для моладзі (ад 20 да 25 гадоў).

На конкурс прымаюцца 3-хвілінныя відэаролікі, мультымедыйныя прэзентацыі, мастацкія працы і г.д.

Пераможцы ў кожнай з намінацыі атрымаюць стыпендыю для ўдзелу ў 2-тыднёвым летніку“Builders of the Universe”, які пройдзе ў штаце Мэрылэнд (ЗША) улетку 2016 года.

Дэдлайн – 16 студзеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс – тут.

Крыніца: IJnet.org.

Падзяліцца:

Каментары