Юшкевічу – 20 сутак. Маці заклікала падтрымаць арыштаванага сына (абноўлена)

Юшкевічу – 20 сутак. Маці заклікала падтрымаць арыштаванага сына (абноўлена)

У сацсетцы VK на старонцы Змітра Юшкевіча, якога асудзілі пасля затрымання 8 мая супрацоўнікамі міліцыі ў Слоніме, з’явілася паведамленне ад ягонай маці Ірыны Юшкевіч:

“Сёння несанкцыянавана затрымалі майго сына Дзмітрыя Юшкевіча ў двары свайго дома. Далі 20 сутак адміністрацыйнага арышту за хуліганскія паводзіны на аўтобусным прыпынку. Заўтра ў нас у Слоніме парад у гонар 9 мая… Ці ёсць тыя, хто падтрымае нас? Чакаем а 10.00 гадзіне Вас каля Дома Гандлю.
Юшкевіч Ірына Уладзіміраўна”.

У той час, калі на плошчах беларускіх гарадоў гучна і шматлюдна адзначаецца Дзень Перамогі, падтымаць арыштаванага актывіста не прыйшоў ніхто.

– Напэўна там міліцыі і пераапранутых было шмат, не хацелі накальваць абстаноўку. Можа я праста неяк не так заклікала, я не ведаю. Да мяне прыязджаюць людзі, тэлефануюць, падтрымліваюць. Быў Бедка Іван Сямёнавіч, ён да дому прыязджаў.

Адмыслова на час чэмпіянату свету па хакеі маладафронтавец Зміцер Юшкевіч з’ехаў з Менска ў Слонім да маці. Там, у двары дома, ён быў затрыманы, а затым яму прысудзілі 20 сутак арышту. Як адзначыла Ірына Юшкевіч, сёння яна занесла Змітру перадачу, але пабачыць сына ёй не дазволілі.

Паводле “Радыё Рацыя

Падзяліцца:

Каментары