У Варшаве узгадалі памяць нарачонай Каліноўскага Марыі Ямант

У Варшаве узгадалі памяць нарачонай Каліноўскага Марыі Ямант

4 верасьня ў Варшаве студэнты праграмы ім. К.Каліноўскага па ініцыятыве руху “Беларуская Нацыянальная Памяць” узгадалі памяць нарачонай К.Каліноўскага Марыі Ямант. Анатоль Михнавец распавёў аб жыцьці Марыі і зачытаў ліст Каліноўскага адрасаваны сваёй каханай, ўсе прысутныя прачыталі малітву і паставілі да помніка памятныя зьничы.

Гэтак жа “каліноўцы” наведалі магилы нашых землякоў: Яна Булгака, Тадэвуша Даленгі-Мастовіча і Чэслава Мілаша, якія знайшлі спачыну ў Варшаве.

Пасля чаго ўдзельнікі накіраваліся ў офіс дзе прайшла прэзентацыя руху “Беларуская Нацыянальная Памяць» на якой так жа «навабранцы» праграмы ім. К.Каліноўскага змаглі атрымаць практычную кансультацыю на тэму «парады адносна навучання і пражывання ў Польшчы» ад Анатоля Михнавца, а ў заключнай частцы Ігар Коктыш выступіў са сваёй апошняй кампазіцыяй «Мой выбар Свабода».

Пісьмо з-пад шыбеніцы

Браты мае, мужыкі родныя! 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за твакз праўду, « Прымі, народзе, па шчырасці маё слова, прадсмяротнае, бо яно як бы з таго свету, толькі для дабра твайго напісана.

Няма, браткі, болыпага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавеку галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ночай не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй…

Для таго то, народзе, як толькі калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду і свабоду, тады і ты не аставайся ззаду, ног ухапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, і цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і на-роднае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва…

http://interpolit.net

Падзяліцца:

Каментары