Кастусю Каліноўскаму 180 год

Кастусю Каліноўскаму 180 год

Сёння споўнілася 180 год з дня нараджэння вялікага беларуса Кастуся Каліноўскага. Гэта выбітны дэмакрат, публіцыст і паэт. Але перш за ўсё, Каліноўскі стаў вядомым праз вызвольнае паўстанне.

Звяржэнне самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання — гэтага жадаў Кастусь. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства ў паўстанні можа забяспечыць перамогу. А яго «Мужыцкая праўда» з’явілася першай беларускамоўнай газетай у свеце. Крытыка царызму і самадзяржаўя, заклік сялян да паўстання… Такія тэмы закранае гэтае выданне.

Існуе шмат спрэчак наконт фігуры Каліноўскага. Кожны гісторык спрабуе прывязаць рэвалюцыянера да сваёй краіны. Акрамя, напэўна, расійскіх. (Паводлі большасці з іх, беларус не можа выступаць супраць «старэйшага брата». Такую ролю, звычайна, аддаюць палякам).

Не будзем кранацца супярэчнасцяў. Зазначым толькі, што Кастусь Каліноўскі змагаўся за свабоду ад імперыі. Таксама ён выступаў за дзяржаўнае самавызначэнне Літвы і Беларусі. І яшчэ — вёў барацьбу за роўнасць сярод людзей. Гэтыя факты ёсць бясспрэчнымі.

Крыж-меч у гонар паўстанцаў у Слабодцы.

Каліноўскі кіраваў паўстаннем на землях Беларусі. «Мужыцкую праўду» выдавалі па-беларуску. Належыў да левага крыла «чырвоных» (на «белых» і «чырвоных» падзяляліся паўстанцы на ўсіх тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай). Гэтыя ўсе факты гавораць аб адным. Беларусь павінна шанаваць Кастуся Каліноўскага.

Таму зусім бязглуздымі з’яўляюцца спрэчкі наконт нацыянальнасці і канфесійнай прыналежнасці рэвалюцыянера. Мы маем поўнае права называць Каліноўскага выбітным сынам Беларусі і вялікім беларусам.

«Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна…»

Малады Фронт

Падзяліцца:

Каментары