Каліноўскі застаецца героем андэграўнду

Каліноўскі застаецца героем андэграўнду

Аб гэтым засведчылі апошнія падзеі ў Горадні, у прыватнасці забарона вечарыны на гонар правадыра паўстання. Нягледзячы на пазіцыю ўладаў мерапрыемства такі было зладжана — праўда ў фармаце кватэрніку. 

Акрамя абяцанага выступу Алеся Дзянісава з песнямі “КальЯна” ды “Дзецюкоў”, была зпрэзентаваная пастэль маладой горадзенскай мастачкі з вывявай скверу па вул. Дамініканскай (Савецкай) з помнікам Каліноўскаму.

— Помнік атрымаўся троху безасабовым паводле абрысаў, — тлумачаць арганізатары, — таму можна ўявіць на ягоным месцы нават сябе — вядома, у кожным з нас жыве як Каліноўскі, так і сержант беларускай міліцыі. Хто з іх пераможа? — вось у чым пытанне.

Падзеі мінулага тыдня ў чарговы раз сведчаць, што наш Кастусь працягвае заставацца нібыта на “нелегальным становівшчы”, у падполлі, таму і небяспечны для Ўладаў. Каліноўскі — герой андэграўнду, не сапсаваны сусальным ўолатам і пылам афіцыёзу — гэта толькі дадае шчырасці і трываласці ягонаму вобразу. А сапраўдным помнікам герою стануць, безумоўна, нашыя з вамі справы, — рэзюмуюць горадзенцы.

 

Падзяліцца:

Каментары