Каму прысягаеце? Піша Павал Сяргей

Каму прысягаеце? Піша Павал Сяргей

Мы вельмі часта кажам, што многім можам ахвяраваць Радзіме: жыцьцём, часам, сродкамі й г. д. Але, што гэта такое — Радзіма? Звычайна мы адказваем так – гэта нашае мінулае, нашыя героі, этнас, культура, веравызнаньне, вельмі часта забываючы пра Бога, таго, які стварыў гэты свет і нашую Радзіму. Радзіма – гэта тое, што стварыў для нас Госпад і даў нам над гэтым валадарыць.

Кніга Роду 9:7 “А вы расціце і размнажайцеся,залюдняйце землю і валодайце ею”…

Ці не лагічней будзе даваць прысягу Госпаду, Таму, Хто стварыў гэты сьвет, Таму, Хто валадарыць над усім? Хіба можна быць верным Радзіме, але ня быць верным яе Творцу? Я хачу быць верным Богу, тым самым я буду верным і Радзіме!

Хутка ўжо лета, і тысячы маладых беларусаў прысягнуць на вернасьць Радзіме, але ці можна гэта разглядаць як нешта большае, чым фармальнасьць? Я лічу што, не памыліўся, калі адмовіўся даваць прысягу ў войску, і зрабіў правільна, даючы абяцаньне Госпаду імкнуцца да незалежнай, дэмакратычнай, пабудаванай на хрысьціянскіх каштоўнасьцях Беларусі!

А каму й у чым прысягаеце вы?

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Коля (Apr 16, 2013:15:16)Адказаць

    Не надо смешивать духовные ценности с материальными. И если ты смог дать клятву Творцу и приравнивать ее к клятве на верность Родине, что мешает дать клятву Родине ? Творец не защитит тебя и твоих близких в случае опасности. Тебя будут защищать такие же как и ты но давшие клятву Родине. Ну а раз ты боишься принять присягу и взять в руки оружие — то в случае опасности ты спрячешься за спины тех у кого хватит смелости встать на защиту.