Каму «Свята сапсаваў Малады Фронт…»?

Каму «Свята сапсаваў Малады Фронт…»?

Расейскія ды польскія сайты паспяшаліся абвінаваціць удзельнікаў Дня Волі ў неанацызме.

Ад традыцыйных «заўпакойных» шэсцяў сёлетні Дзень Волі адрозніваў момант салідарнасці з Украінай ды выразны нацыянальны акцэнт у сімволіцы мітынгоўцаў. Апошняе  акурат і кінулася ў вочы міліцыі – хлопцаў з калюмнамі ды партрэтамі Вітушкі з Шухевічам затрымлівалі ў першую чаргу. Зрэшты, рэакцыя міліцыі – прадказальная. Тым больш на фоне дырэктывы «не дапусціць» паўтарэння ў Беларусі ўкраінскіх падзеяў, дзе не апошнюю ролю сыгралі менавіта нацыяналісты.

Больш нечаканай і на дзіва салідарнай аказалася рэакцыя шавіністычных расейскіх ды польскіх інтэрнэт-рэсурсаў, якія таксама ўспрынялі навінкі Дня Волі “ў штыкі”. Размова аб адыёзным сайце belarus.regnum.ru ды заходнебеларускім рэсурсе polacygrodzienszczyzny.blogspot.com.

«У Менску адбылося шэсце неанацыстаў» — прарасейскі “regnum” вырашыў не «катаць вату» і выказаць усё ў загалоўку. Цяжка сказаць, ці аўтар наогул арыентуецца ў беларускіх рэаліях, бо лічыць, напрыклад, “Малады Фронт” – моладдзю з ліку “Беларускага Народнага Фронту”, што ўжо з-дзесятак год як не адпавядае рэчаіснасці. Альбо называе Міхала Вітушку, выяўленага на банэры, «дзеячом антырасейскага супраціву часоў Першай сусветнай вайны», хоць нарадзіўся ён у лістападзе 1907 года, то бок не меў і сямі год на момант яе пачатку.

Прымітыўны прапагандызм артыкула дапаўняе фраза: «сабраныя паднялі сімволіку беларускіх ды ўкраінскіх неанацыстаў, у некаторых былі сцягі Еўразвязу ды ЗША». Фігураванне паняццяў “нацызм”, “ЕЗ” ды “ЗША” у адным сказе – гэта, вядома, класіка жанру. А вось як выглядае сімволіка беларускіх неанацыстаў – я, напрыклад, шчыра не ведаю. Можа гэта бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным з 1991 па 1994 года? То бок і ўся беларуская незалежнасць – плод неанацызму?..

Годзе, скінем усё на спецыфіку моманту і падвышаную агрэсію расейскай публікі адносна нацыянальных аспектаў, звязаную з канфліктам ва Ўкраіне.

Але чым не дагадзііў Дзень Волі «Палякам Гарадзеншчыны»? «Малады Фронт з партрэтамі злачынцаў»– так гучыць назва артыкула на польскім блогу. Маецца на ўвазе ўсё той жа банэр з партрэтамі Балаховіча, Бандэры, Вітушкі, Шухевіча ды Гадлеўскага. Зразумела, што з Шухевічам ды Бандэрам у палякаў свае рахункі. Але тут жа бачым выпад супраць ксяндза Гадлеўскага!

Згодна артыкулу «варожы палякам» ксёндз быў яшчэ да вайны «беларускім нацыяналістычным актывістам». Але ўсе яго злачынныя схільнасці выявіліся ўжо падчас вайны, бо займаўся ён (увага!) …школьніцтвам. Сапраўднае злачынства, бо ў сваёй працы Гадлеўскі «змагаўся з польскай мовай у навучанні, змагаўся з польскай мовай у касцёле». І мараль гісторыі: «Пазней толькі зразумеў памылковасць свайго шляху, за што быў забіты немцамі». Такім чынам аўтар выказвае цалкам новую прычыну гібелі Гадлеўскага: немцы забілі яго не за канспіратыўную дзейнасць на карысць Беларускай Незалежніцкай Партыі, а за тое, што ксёндз вырашыў навярнуцца ў лона польскасці…

Выснова польскага аўтара: «Свята сапсаваў Малады Фронт» – то бок тыя хлопцы, якія трымалі банэр з Гадлеўскім, якія першымі трапілі ў рукі міліцыі. Цікава, мо гэтыя хлопцы некалі забаранялі палякам на тэрыторыі Польшчы насіць партрэты Пілсудскага альбо Дмоўскага? Альбо абураліся помнікамі Пятру І ды Сувораву ў Расеі? Дык чаму, скажыце, беларусы ў Беларусі (!) без вас, дарагія суседзі, не могуць разабрацца са сваімі героямі?

Так і хочацца згадаць неўміручых купалаўскіх «Тутэйшых» з усходнім ды заходнім “вучонымі”. Відаць, мала што змянілася за 96 год… Дадалася хіба толькі модная гульня ў «фашыстаў/антыфашыстаў». Па яе правілах, галоўнае – першым назваць ворага «фашыстам», а самому горда насіць тытул «змагара з карычневай чумой». Можа варта да яе далучыцца беларусам, пачаўшы спіс ад Сталіна з Дмоўскім?..

Аддзел Прапаганды МФ

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Mar 30, 2014:22:38)Адказаць

    Аддзел Прапаганды: “Фігураванне паняццяў “нацызм”, “ЕЗ” ды “ЗША” у адным сказе – гэта, вядома, класіка жанру. А вось як выглядае сімволіка беларускіх неанацыстаў – я, напрыклад, шчыра не ведаю.”

    Я — гэта Аддзел Прапаганды???

    Аддзел Прапаганды: “Можа гэта бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным з 1991 па 1994 года? То бок і ўся беларуская незалежнасць – плод неанацызму?..”

    Так.

    Подпіс: Аддзел Прапаганды Анатоля Старкова. ПісАў — Я.

    P.S. Вы, МФаўцы, за час дзейнасці сваёй PR-арганізацыі нічога путнага не збудавалі для нацыі ці Беларусі, і нічога не збудуеце надалей, а беларускай дэмакратыі ад вас будзе толькі шкода.
    P.P.S. Надрукуеце ці не гэты мой камент — мне пляваць, але больш у вашым “Аддзеле Прапаганды” мяне не будзе. І меньш таксама.

  2. Anatol Starkou (Mar 31, 2014:17:24)Адказаць

    А вообще-то польза от вас есть: будущее поколение белорусской молодежи, гледзячы на ваш шлях, будзе ведаць як і што не трэба рабіць у палітыцы.

  3. Agressor (Apr 01, 2014:01:25)Адказаць

    Anatol Starkou, ІДЗІ ТРАХАЦЦА!!!!!!!!!!!!!!!!

  4. Алесь (Apr 01, 2014:01:39)Адказаць

    Анатоль, як заслужанаму каментатару сайта МФ вам гарантуе пажыццёвую пенсію. Назавіце калі ласка свой поўны адрас і пашпартныя дадзеныя, каб яе атрымаць (8

  5. Anatol Starkou (Apr 01, 2014:15:46)Адказаць

    Спачатку сабе розум пажыццёвы набудзьце.